У гэтым наша Годнасць і Незалежнасць…

У самым пачатку 90-х гадоў наша краіна стала незалежнай, суверэннай дзяржавай. 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Яе асноўныя палажэнні накіраваны на рэалізацыю самастойнай знешняй і ўнутранай палітыкі. Канстытуцыя перастала быць ідэалагізаванай, у ёй дэклараваўся прынцып шматлікасці палітычных інстытутаў і думак, забяспечвалася верхавенства права ў грамадскіх адносінах, чалавек быў названы вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы.

Дарэчы, да Асноўнага закона, па якім мы жывём сёння, наша краіна прайшла доўгі шлях: ад Статута Вялікага княства Літоўскага, які быў прыняты ў 1588 годзе і які гісторыкі небеспадстаўна лічаць адным з самых дэмакратычных прававых актаў позняга сярэднявечча, праз «Сталін-скую» Канстытуцыю 1936 года да сучаснага Асноўнага закона. У яго Прэамбуле адзначана, што беларускі народ прымае Канстытуцыю, зыхо-дзячы з адказнасці за сённяшні дзень і будучыню Беларусі, усведамляючы сябе паўнапраўным суб»ектам су-светнага грамадства і падтрымліваючы агульначалавечыя каштоўнасці, абапіраючыся на шматвекавую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, жадаючы забяспечыць згоду ў краіне.

Сёння мы — незалежная і гордая нацыя з пачуццём уласнай годнасці. Беларуская дзяржава поўнасцю сфарміравана: у нас развіты ўсе галіны ўлады, ёсць свая армія, органы правасуддзя і правааховы. У нас свая прамысловасць, сельская гаспадарка, навука і адукацыя, ахова здароўя, банкаўская і фінансавая сістэмы. Нават у сённяшні няпросты ў эканамічным плане час асаблівасцю далейшага развіцця нашага грамадства застаецца моцная сацыяльная палітыка, накіраваная на паляпшэнне жыцця людзей. І гэта асноўная мэта зацверджана ў нашай Канстытуцыі.

За ўсё, чаго дасягнула Беларусь, у першую чаргу мы павінны нашым дзядам і прадзедам, якія  ў далёкіх 40-х гадах ХХ стагоддзя выратавалі сваю Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аддаўшы ў ахвяру Бацькаўшчыне сваё жыццё. Яны ж падаравалі нам блакітнае мірнае неба. Наша мэта — захаваць яго такім і для сябе, і для будучых пакаленняў.

Сёння мы з надзеяй глядзім у будучыню: нашы дзеці маюць магчымасць вучыцца, атрымліваць адукацыю, выбіраць задуманую прафесію, дзякуючы клопату дзяржавы, павялічваецца колькасць створаных сем»яў, павышаецца нара-джальнасць. Не застаецца без увагі і старэйшае пакаленне. Права на дастойнае жыццё ў старасці таксама прапісана ў Асноўным законе краіны.

Наш раён, як і краіна ў цэлым, таксама не стаіць на месцы, а развіваецца. Мясцовая ўлада робіць многае для паляпшэння жыцця нашых лю-дзей: будуюцца жыллё, дарогі, развіваюцца аграгарадкі, пастаянна памнажаюцца нашы дасягненні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, пэўныя сродкі накіроўваюцца на развіццё сацыяльнай сферы.

Упэўнены, што 15 сакавіка — гэта не толькі дзень стварэння вельмі важнай і патрэбнай Дзяржаўнай Кнігі, 15 сакавіка — гэта дзень другога нараджэння беларускага народа, свята нашай Годнасці і Незалежнасці.

Міхаіл Мацэль, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.