Вясновыя клопаты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кожны сакавіцкі дзень  заносіць на рахунак механізатараў раёна ўсё новыя і  новыя паказчыкі вясновых работ. Так, па стане на 20  сакавіка пад яравую сяўбу калійныя ўдабрэнні  ў вясновы час унесены на плошчы 1774 га, фосфарныя — на 2300 га, азотныя — на 289 га. Пратручана 144,8 т насення яравых  культур. Гаспадаркі  запасаюцца  яго элітай, уносяць у глебу арганічныя  ўгнаенні, вядуць яе ворыва, закрываюць вільгаць. Так, культывацыя  зроблена на плошчы  3839 га, ворыва — на 1486 га.

Калійныя ўдабрэнні рассыпаны таксама на 1440 га шматгадовых траў, на 713 га сенажацяў і пашы. Азотам яны  падкормлены адпаведна на 268 і 651 га. Тут жа праведзена баранаванне: адпаведна на 80 і 980 га.

Ажывіўся азімы клін. Першую падкормку азотам атрымалі азімыя збожжавыя на плошчы  5387 га (38,4 %) — за апошні дзень  гэта работа выканана на  1104 га. Хуткімі тэмпамі  яе  вядуць СВК «Агракамбінат Сноў», ААТ «Грыцкевічы», ДУ «Эксперыментальная база «Свеклавічная». Доследная  навуковая  станцыя па цукровых бураках і Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя  падкормку  на сваіх невялікіх палях азімых закончылі.

Механізатары СВК «Агракамбінат Сноў» падкармілі  таксама 14 га азімага рапсу, які тут займае найбольшую  ў раёне плошчу — 300 га.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.