Яе жаночае шчасце

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добраўпарадкаваны ўчастак з альтанкай з кругляка, дэкаратыўная студня, азярцо з каменьчыкамі і маладзенькія туі — усё гэта месца адпачынку, якое стварыла сям»я Цвірка з вёскі Затур»я каля свайго дома. Двухпакаёвую кватэру з усімі выгодамі выдзеліла гаспадарка. Вячаслаў і Святлана аздобілі яе на свой лад, і маладая сям»я цаглінка за цаг-лінкаю пачала будаваць сваё шчасце.

Што для іх гэта? Перш за ўсё клопат пра сваіх дзяцей — Таццяну і Паўліка, якія ўжо хо-дзяць у школу. Цяпер у іх адказная пара — пачатковая школа. Танечка — у другім класе, стараста, дзяўчынка самастойная. Паўлік — першакласнік, любіць дапамагаць тату і заўсёды вызываецца што-небудзь зрабіць. Святлана працуе ў магазіне вёскі Кунаса. Дома — руплівая гаспадыня. Гатуе розныя стравы і робіць гэта з вялікім задавальненнем. Дзякуючы яе гасціннасці, дом не абыходзяць добразычлівыя сябры.

Летам мінулага года Святлана і Вячаслаў удзельнічалі ў конкурсе «Уладар сяла-2013″, які праходзіў на базе Нясвіжскага раённага цэнтра  народнай творчасці. Усім, хто быў на свяце, сям»я запомнілася мілагучнымі песнямі, спрытам у розных конкурсах і цудоўна аздобленай выставай у час прадстаўлення. Кожная страва на самабранцы сям»і Цвірка проста прасілася, каб яе пакаштавалі. Адразу была відаць рука гаспадыні. Для самой Святланы, як яна сцвярджае, гэта звычайная справа, як і для любой клапатлівай жонкі і маці. А вось калі ёсць ёй чым ганарыцца, дык гэта сваім мужам.

— Знаёмыя мы былі са шко-           лы, — расказвае яна. — Слава на шэсць гадоў старэйшы, але запрыкмеціў мяне яшчэ са школьнай парты. Скончылі школу, набылі прафесіі. Пажаніліся. А ў наступным годзе ўжо дзесяць гадоў, як крочым разам па жыцці. Ён у мяне вельмі адказны. Працуе вадзіцелем МАЗа ў ААТ «Юшавічы». У мінулым годзе ў гаспадарцы стаў пераможцам на адвозцы зерня ад камбайнаў у час жніва. А некалькі гадоў назад прымаў удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах «Маладыя прафесіяналы Міншчыны», калі яшчэ працаваў на энерганасычаным «Фендце».

Муж вельмі добра спявае. У іх гэта сямейнае — мама яго спявае, пляменніца.

Іх дуэт часта запрашаюць на раённыя пляцоўкі, калі праходзяць святы, прысвечаныя 9 мая, Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь і іншыя.

Дачка Таццяна пераняла гэты дар і таксама спявае. Яе галасок можна пачуць і дома, і ў аўтамабілі ў дарозе. Ведае словы многіх песень, здаецца, калі і вывучыць паспела?

Вельмі любім сям»ёй адпачываць. За мяжу пакуль не выязджалі, падабаюцца родныя мясціны. Асабліва добра на Свіцязі, — кажа Святлана.

Расказала яна і пра некаторыя іншыя сакрэты сваёй сям»і — як ад-значаюць святы, якія дораць падарункі адзін аднаму, як дзеляць дамашнія абавязкі і як пераадольваюць падводныя плыні складанасцей, без якіх ні ў каго, як вядома, не абыходзіцца.

Што датычыцца ўдзелу ў конкурсе «Уладар сяла», то сям»я Цвірка вярнулася са свята з падарункамі — наборам посуду, цёплым пледам і… маленькім «рохкалкаю» ў мяшку, якога, дарэчы, на сямейным савеце і назвалі Уладар сяла. Ну і было ж з ім клопату ў той дзень! Але, як заўсёды, дружна ўзяўшыся за справу, Вячаслаў, Святлана, Танечка і Паўлік справіліся з ўсімі гаспадарчымі праблемамі.

Гэтымі днямі мужчынская палова сям»і рыхтуецца да сакавіцкага свята, каб парадаваць віншаваннямі і падарункамі сваіх жанчын — дарослых і маленькіх.

На здымках: сям»я Цвірка ў дзень правядзення раённага конкурсу «Уладар сяла»; шчодры стол гаспадыні

Іна ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.