Зайздроснае ўмельства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ёсць на Нясвіжчыне ўлюбёная ў сваю працу таленавітая і творчая жанчына — Наталія Мікалаеўна Леўшына.  Нельга па-добраму не пазайздросціць яе сіле волі, духоўнаму хараству, уменню тонка адчуваць свет прыгажосці. Рэчы, якія яна выткала ці пашыла сваімі рукамі — гэта часцінка яе душы. Наталія Мікалаеўна — былы дырэктар Міцькавіцкага сельскага дома рамёстваў, сёння яна — кіраўнік гурткоў «Беларуская лялька» і «Ткацтва», якія дзейнічаюць на базе Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці.

Кавалачак  мешкавіны,тканіны, шкарпэткі і іншыя, на першы погляд непатрэбныя, рэчы ва  ўмелых руках майстрыхі ператвараюцца ў прыгожыя лялькі. Кожная з іх мае свой твар, характар, яны, ары-гінальныя і непаўторна аздобленыя, захоўваюць цеплыню рук майстрыхі. І, напэўна,  галоўная адметнасць іх — добразычлівы позірк, такі, як у Наталіі Мікалаеўны.

Яе дачка Кацярына, якая сама ўжо матуля, здатная, як і маці, на ўсе рукі, дапамагае  вырабляць і аздабляць традыцыйнай  вышыўкай  беларускія лялькі. Сваё майстэрства і цеплыню душы Наталія Мікалаеўна перадае і падрастаючаму пакаленню.

Наталія Леўшына неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта за асабісты ўклад у папулярызацыю народных промыслаў і рамёстваў, актыўную выставачную дзейнасць. У мінулым  годзе на трэцім абласным свяце-конкурсе «Беларуская лялька», які праходзіў у горадзе Слуцку, Наталія Мікалаеўна была ўзнагароджана дыпломам 2 ступені «За зберажэнне і развіццё традыцый лялечнага мастацтва».

Яе вырабы пастаянна экспануюцца на раённых і абласных выставах, а сама Наталія Мікалаеўна з»яўляецца ўдзельніцай мастацкай самадзейнасці.

Не даваць нікому сумаваць, дапамагчы раскрыць свой талент — дзеля гэтага самааддана працуе на ніве культуры Наталія Мікалаеўна Леўшына.

Наталля БОГУШ, загадчык Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.