Шаноўныя несвіжане і жыхары Нясвіжскага раёна!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прыйшла вясна! Заззяла сонейка! І нам адразу стала весялей!

Першыя хрысціяне Хрыста параўноўвалі з сонцам і таму заўсёды ладзілі Эўхарыстыю (Святую Літургію) у нядзелю раніцай на ўзыходзе сонца. Гэта чынілі як знак успаміну Хрыстовага Уваскрашэння. Таму і нядзелю яны называлі маленькай Пасхай.

У гэтым годзе Пасха з”яўляецца не толькі знакам Уваскрослага Хрыста, Узыходзячага Сонца, але і знакам паяднання. Напэўна, Божы Провід так пакіраваў! У гэтым годзе ўсе хрысціяне святкуюць свята Пасхі разам.

Таму ад шчырага сэрца хачу павіншаваць усіх хрыс-ціян з гэтым светлым святам. Няхай промні ласкі Божай ад Уваскрослага Хрыста, як промні сонца, асвецяць нашы душы. Нам патрэбна прачнуцца, абудзіцца ад духоўнага сну, і адразу стане весялей на душы!!!

Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

Сапраўды Ўваскрос! Аллелюя!

Ксёндз Пётр Шарко, пробашч Рымска-Каталіцкай  парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.