17 мая — Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

14 гадоў таму Ганна Юр»еўна Лук»янава скончыла Магілёўскі педінстытут, атрымаўшы прафесію настаўніка фізкультуры са спецыялізацыяй «плаванне». Да пераезду ў Нясвіж працавала па спецыяльнасці ў школе на Магілёўшчыне, была таксама інструктарам у басейне. У Нясвіжскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву Нясвіжскага райвыканкама яна ўжо шосты год з»яўляецца трэнерам па плаванні  і, па яе асабістым прызнанні, вельмі гэтым задаволена.

— Прыемна працаваць у дружнай камандзе аднадумцаў, — сказала ў нашай гутарцы Ганна Юр»еўна, — пры падтрымцы добразычлівага, карэктнага кіраўніцтва. Мы ўсе разумеем, што з нашых сцен павінны выйсці добра падрыхтаваныя, моцныя і здаровыя дзеці, таму робім для гэтага ўсё магчымае.

Сама ж Г.Ю. Лук»янава кожны дзень, акрамя нядзелі, трэніруе сваіх юных плыўцоў, у якіх, дарэчы, няма недахопу (кожны тыдзень — каля 35 чалавек), вучыць іх настойлівасці і цярплівасці, уменню пераадольваць цяжкасці і свае ўласныя слабасці. Тут няма той відовішчнасці і захапляльнасці, як у гульнявых відах спорту, тут трэба паступова адточваць кожны рух, кожны ўдых, але аздараўленчы эфект сяброўства з вадой нельга пераацаніць — яно ідзе на карысць ўсяму арганізму чалавека, асабліва спіне і пазваночніку, што вельмі патрэбна пры парушэннях паставы дзіцяці, без перанапружвання развівае мышцы, заспакойвае нервовую сістэму і ўмацоўвае ўпэўненасць у сваіх сілах. Сваё захапленне плаваннем трэнер перадае юным спартсменам  —  выхаванцы Ганны Юр»еўны Аляксей Рудзянок, Арсеній Жудро і Таццяна Лук»янава ўжо былі прызёрамі абласных спаборніцтваў у старэйшай узроставай групе, сярод малодшых добрыя вынікі паказваюць Вераніка Кароль, Паліна Флар»яновіч, Мікіта Ліпень. Радуе і тое, што на абласным этапе фестывалю плавання «Залатая рыбка» на прызы Аляксандры Герасімені нясвіжская каманда заняла прызавое (трэцяе) месца. Хочацца верыць, што гэта толькі пачатак спартыўных поспехаў нашых плыўцоў.

Сама ж Г.Ю. Лук»янава з усмешкай прызнаецца:

— Часта, калі іду на работу, узгадваю словы нашага дэкана: «Каб быць маладым, трэба працаваць з дзецьмі». І, напэўна, гэта сапраўды так.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.