“Беларусь сакральная” — творчы патэнцыял народа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З 5 мая па 27 ліпеня ў Радзівілаўскім палацы дзейнічае выставачны праект «Беларусь сакральная». Яго ініцыятарам выступіў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». Да ўдзелу ў праекце былі запрошаны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь  і  Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мэтай арганізатараў выставы стаў комплексны паказ выбраных твораў праваслаўнай, каталіцкай і стараверскай культуры.

На працягу многіх стагоддзяў названыя канфесіі суіснавалі на землях Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дэманструючы значныя дасягненні ў ікана-пісе, алтарным жывапісе, разьбе па дрэве, мастацкай апрацоўцы металу.

Экспазіцыя выставы дае ўяўленне спецыялістам і шырокаму гледачу аб разнастайнасці рэлігійных канфесій на беларускіх землях, аб высокім прафесіяналізме іканапісцаў, разьбяроў, майстроў мастацкай апрацоўкі металу. Нацыянальная культура фарміравалася і развівалася на аснове дасягненняў Усходу і Захаду, творча ўспрымала вядучыя мастацкія стылі і адаптавала іх паводле свайго светапогляду. Прадстаўленыя на выставе творы ўвасабляюць талент, артыстызм выканання, творчы патэнцыял і ўстойлівае імкненне да нацыянальнага самавызначэння беларускага народа.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.