Для мастака і мастацтва

У мінулую пятніцу з нагоды Міжнароднага дня музеяў з ранку да позняга вечара былі гасцінна адчынены для наведвальнікаў дзверы кватэры-музея Міхася Сеўрука ў Нясвіжы. У гэты дзень і дзяцей, і дарослых тут чакалі цікавыя мерапрыемствы. Так, у першай палове дня вучні 3-х класаў СШ №4 і 4-х класаў гімназіі пабывалі з дапамогай супрацоўнікаў кватэры-музея ў «Падарожжы па Вясёлцы» і на экскурсіі «У гасцях у мастака», падчас якіх дзеці атрымалі ўяўленне аб Міжнародным дні музеяў, пазнаёміліся з творчасцю М.К. Сеўрука,         удзельнічалі ў гульнёвых віктарынах, падзяліўшыся на каманды «Аловак» і «Пэндзлік» (фота 1,5). Пашырыць свае веды аб мастацтве юныя несвіжане змаглі дзякуючы майстар-класу выкладчыцы Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа, мастачкі Марыны Канавалавай (фота 4). Як яна патлумачыла, для гэтага быў невыпадкова выбраны такі цікавы від графікі, як манатыпія. Гэта малавядомае шырокаму колу гледачоў мастацтва з»яўляецца вельмі зручным для работы з дзецьмі — на пластыкавыя дошкі наносіцца фарба, робіцца водціск, да якога дамалёўваецца тое, што хоча мастак. У дадзеным выпадку юныя творцы дамалёўвалі букет бэзу, які прысвячалі Сеўруку. У майстар-класе прынялі ўдзел навучэнцы Нясвіж-скага каледжа імя Я.Коласа, навучэнцы мастацкага аддзялення Няс-віжскай  ДШМ, вучні СШ № 4 і гімназіі.

2

3

У другой палове дня ў праграме для дарослых прайшла экскурсія » У гасцях у мастака»  і акцыя «Намалюем букет разам», якая адбылася ў форме майстар-класа яшчэ аднаго мастака, выкладчыка Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа, Міхаіла Канавалава (фота 2,6). Удзельнікі майстар-класа, навучэнцы аддзялення дызайну, малявалі букет макаў без абмежавальных рамак вучэбнага задання, у неафіцыйнай абстаноўцы, без уплыву адказнасці за будучую адзнаку. Сваімі ўражаннямі аб гэтым мерапрыемстве з «НН» падзяліліся некаторыя з удзельніц майстар-класа Міхаіла Канавалава.

4

5

Марыя Маркевіч:

— Мне вельмі спадабалася знаходзіцца тут — даведалася шмат новага пра Міхася Сеўрука, атрымала цікавы, новы вопыт, бо раней працавала толькі на паперы, а тут упершыню малявала на палатне. Асабліва ўзрадавала, што мой малюнак спадабаўся не толькі мне самой, але і майму выкладчыку.

Ганна Люшкевіч:

— Гэты майстар-клас дапамог нам раскрыцца, даць волю эмоцыям. Нам вельмі пашанцавала аказацца тут. Было вельмі цікава.

6

Міжнародны дзень музеяў-2014 ужо развітаўся з намі, але, напэўна, кватэра-музей Міхася Сеўрука ў Нясвіжы яшчэ не аднойчы парадуе нас цікавымі, змястоўнымі мерапрыемствамі, якія будуць прадаўжаць жывую повязь часоў і сувязь паміж пакаленнямі (фота 3).

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.