Дзеля роднай краіны, дабрабыту яе людзей

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

22 мая спаўняецца 10 гадоў, як пайшоў з жыцця Герой  Беларусі, былы старшыня СВК «Агракамбінат  Сноў» Міхаіл Карчміт.

Усё сваё жыццё ён прысвяціў служэнню беларускай зямлі і людзям вёскі, праявіўшы  сябе выдатным арганізатарам аграрнай вытворчасці.  Закончыўшы Беларускі інстытут  механізацыі сельскай гаспадаркі,  пяць гадоў  узначальваў  інжынерную службу калгаса «Ленінскі шлях» (цяпер ААТ «Лань-Нясвіж»). Затым  яго выбралі старшынёй калгаса «Рассвет» (цяпер ААТ «Сейлавічы»), а праз  восем гадоў — старшынёй вядучай гаспадаркі раёна, калгаса імя Калініна (цяпер СВК «Агракамбінат Сноў»). Ён усюды  праяўляў настойлівасць і мэтанакіраванасць, рабіў стаўку на мадэрнізацыю вытворчасці. Міхаіл Аляксандравіч валодаў унікальным дарам прадбачання, і ў цяжкія гады перабудовы  і развалу Савецкага Саюза вызначыў аптымальны варыянт  далейшага развіцця  вытворчасці, уклаўшы сродкі гаспадаркі ў мадэрнізацыю працэсаў, развіццё перапрацоўчай  галіны. У многім дзякуючы гэтаму  гаспадарка не толькі засталася на плаву і не знізіла паказчыкаў, але і пачала іх нарошчваць, давёўшы ўзровень  вытворчасці да еўрапейскага  ўзроўню. Палі і фермы агракамбіната «Сноў» сталі вучэбнымі аўдыторыямі для кіруючых кадраў рэспублікі. Міхаіл Карчміт  і спецыялісты гаспадаркі пастаянна  паглыблялі і свае веды. Яны ездзілі пераймаць перадавы вопыт у іншыя  краіны; самае лепшае, адаптаванае пад нашы ўмовы, укаранялі ў сябе. Усё было падпарадкавана  адной мэце: жыць і працаваць дзеля дабрабыту людзей.

На жаль, Міхаіл Аляксандравіч рана пайшоў ад нас — на 56-м годзе жыцця. Шмат засталося неажыццёўленых задумак. Цяпер паслядоўнікі працягваюць яго справы.  Калектыў СВК «Агракамбінат Сноў» упэўнена крочыць наперад, вырашаючы ўсё новыя і новыя задачы, якія ставіць перад ім дзень сённяшні.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.