Ідзе догляд пасеваў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дружна папрацавалі на сяўбе яравых збожжавых культур, якія занялі 1100 гектараў, механізатары ААТ «Лань-Нясвіж» Дзмітрый  Боган, Юрый Цвірко, Сяргей  Пыл і Юрый  Варанковіч. Цяпер у кожнага — іншая работа.

А Віктар Яцук і Юрый Бобрык  пастараліся на сяўбе  цукровых буракоў. Салодкі корань  размясціўся на плошчы  450 гектараў. З»явіліся ўсходы, і механізатар Генадзь Карпач вядзе  іх хімічную праполку. Віктар Яцук падвозіць ваду, Сяргей Чычко — ядахімікаты.

Кукуруза ў гаспадарцы  пасеяна на 800 гектарах. Займаліся гэтым Дзмітрый Глебаў і Георгій Плакса.

У гаспадарцы арганізавана другая падкормка пасеваў азімых збожжавых. Па 150-180 гектараў за дзень выдае «на гара» механізатар Уладзімір Даўгучыц. Падвозіць  мінеральнае ўгнаенне  Васіль Сянкевіч.

А на машынным двары ідзе падрыхтоўка тэхнікі да сезону корманарыхтоўкі. Дзмітрый Боган на трактары  «Фендт» пойдзе з 9-метровай  касой. Віктар Скрыба  ўключыцца ў работу  на «Ягуары». Сёння яны  пераглядаюць рабочыя  органы сваіх машын, каб не  было збояў у гарачы час зялёнага жніва.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.