Ідзе догляд пасеваў

Дружна папрацавалі на сяўбе яравых збожжавых культур, якія занялі 1100 гектараў, механізатары ААТ «Лань-Нясвіж» Дзмітрый Боган, Юрый Цвірко, Сяргей Пыл і Юрый Варанковіч. Цяпер у кожнага — іншая работа.

А Віктар Яцук і Юрый Бобрык пастараліся на сяўбе цукровых буракоў. Салодкі корань размясціўся на плошчы 450 гектараў. З»явіліся ўсходы, і механізатар Генадзь Карпач вядзе іх хімічную праполку. Віктар Яцук падвозіць ваду, Сяргей Чычко — ядахімікаты.

Кукуруза ў гаспадарцы пасеяна на 800 гектарах. Займаліся гэтым Дзмітрый Глебаў і Георгій Плакса.

У гаспадарцы арганізавана другая падкормка пасеваў азімых збожжавых. Па 150-180 гектараў за дзень выдае «на гара» механізатар Уладзімір Даўгучыц. Падвозіць мінеральнае ўгнаенне Васіль Сянкевіч.

А на машынным двары ідзе падрыхтоўка тэхнікі да сезону корманарыхтоўкі. Дзмітрый Боган на трактары «Фендт» пойдзе з 9-метровай касой. Віктар Скрыба ўключыцца ў работу на «Ягуары». Сёння яны пераглядаюць рабочыя органы сваіх машын, каб не было збояў у гарачы час зялёнага жніва.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.