Падведзены вынікі раённага спаборніцтва

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк віншуе старшыню Сейлавіцкага сельвыканкама Васіля  Чычко з перамогай у раённым спаборніцтве па закупе  малака сярод Гарадзейскага пасялковага і сельскіх  выканаўчых камітэтаў

На мінулым тыдні ў Сейлавічах былі ўрачыста падведзены вынікі штогадовага раённага спаборніцтва па выкананні заданняў па закупках сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва.

Звяртаючыся з прывітальным словам да прысутных на мерапрыемстве, старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк адзначыў, што ў мінулым годзе насельніцтва раёна здало малака дзяржаве ў колькасці 2227,8 тоны на суму больш за 5 млрд. рублёў. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў не толькі ў вобласці, але і ў цэлым па рэспубліцы.

Валерый Міхайлавіч правёў узнагароджванне лепшых малаказдатчыкаў і малаказборшчыкаў раёна, а таксама  сельскіх саветаў, якія вызначыліся найвышэйшымі паказчыкамі па закупе малака  ў насельніцтва.

11

Хлеб-соль для пачэсных гасцей свята

Так, сярод гаспадароў, якія рэалізавалі найбольш малака з асабістага падворка, першым ізноў стаў Юрый Зізіка з Саскай Ліпкі, другім — Канстанцін Раўгейша з Юшавіч, трэці вынік — у Зоі Васіляускас з Новых Навасёлак.

Лепшым малаказборшчыкам раёна, якія закупілі найбольш малака ў насельніцтва (а гэта не менш, чым 2500 кг на 1 карову), сталі Анжаліка Сухаверх з Юшавіч, Наталля Васільева з Гусакоў і Іван Тамашэвіч з Аношак.

2

Сям»я Юрыя Бернардавіча і Ніны Фёдараўны (на фота) Зізіка з Саскай Ліпкі ўжо не першы год выходзіць пераможцам у раённым спаборніцтве малаказдатчыкаў. За мінулы год яны здалі дзяржаве больш за 40 тон малака

Пераможцам жа раённага спаборніцтва па закупе малака ў насельніцтва сярод Гарадзейскага пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў стаў Сейлавіцкі сельвыканкам (старшыня — Васіль Чычко). На другім месцы — Сноўскі (старшыня — Галіна Карпей) і на трэцім — Казлоўскі сельвыканкам (старшыня — Алег Яраш).

3

Зоя Васіляускас з Новых Навасёлак заняла трэцяе месца ў асабіс-тым спаборніцтве малаказдатчыкаў. Разам з мужам яна трымае 4 каровы, ад якіх здалі летась 25 т 681 кг малака.

— Грошы за яго — добры дадатак да сямейнага бюджэту, — гаворыць Зоя Уладзіміраўна. — працы, канешне, жывёла патрабуе шмат, але ў самую гарачую пару дапамагаюць дзеці і ўнукі

Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія закупілі найбольш малака ў насельніцтва, быў вызначаны адзін лідар — ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» (дырэктар — Людміла Гутнік).

Былі названыя таксама пераможцы ў закупе найбольшай колькасці маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва — ААТ «Юшавічы» (дырэктар — Алег Вінаград), СВК «Гарадзея» (старшыня — Мікалай Салавей), ААТ «Новае жыццё» (дырэктар — Андрэй Ратомскі) — і пераможцы ў закупе сельскагаспадарчай прадукцыі (бульбы, гародніны, пладоў і ягад) у насельніцтва, якімі сталі адасобленае структурнае падраздзяленне вытворчага цэха «Сноўскі крухмальны завод РУП «Мінск Крышталь» (начальнік — Васіль Раманенка) — па бульбе, Нясвіжскае  райспажыўтаварыства (старшыня — Аляксандр Гарачкоўскі) — па гародніне і гэтая ж арганізацыя — па пладах і ягадах.

Усе пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва па закупках сельгаспрадукцыі ў насельніцтва атрымалі грашовыя прэміі з раённага бюджэту. Практычна ўсе сельскія саветы таксама заахвоцілі сваіх работнікаў, якія прынялі ў гэтым спаборніцтве самы актыўны ўдзел.

5

Святочны настрой удзельнікам мерапрыемства ствараў гурт «Натхненне» Сейлавіцкага сельскага клуба

Само ж правядзенне святочнага мерапрыемства ў многім стала магчымым дзякуючы ААТ «Сейлавічы», якое арганізавала для ўдзельнікаў раённага спаборніцтва гасцінную сустрэчу ў цёплай, па-дамашняму ўтульнай абстаноўцы.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.