Перспектывы малога бізнесу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вынікі работы Міншчыны па развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прааналізаваны падчас выязной нарады-семінара ў Мала-дзечне з удзелам намесніка Прэм»ер-міністра Беларусі Пятра Пракаповіча, намесніка старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына, прадстаўнікоў Мінскага абласнога і гарадскога выканкамаў, дзелавых колаў.

Удзельнікі нарады акрэслілі рэзервы і магчымасці прыватнага сектара, які займае чвэрць у эканоміцы краіны.

— У наступным годзе ўдзельная вага малога і сярэдняга бізнесу павінна быць не менш за 30 %, а да 2020-га трэба выйсці на 50 %. Гэта вельмі вялікі рост. Але ад яго залежыць будучыня Беларусі. Калі мы дасягнем такіх паказчыкаў, то зможам увайсці ў лік краін, што маюць высокі ўзровень эканамічнага развіцця, — падкрэсліў віцэ-прэм»ер. — Самае галоўнае — гэта работа на месцах. Большасць пытанняў трэба вырашаць у вобласці і раёнах па прынцыпе «аднаго акна», без бюракратыі, пры максімальных фінансавай, адміністрацыйнай і маральнай падтрымцы.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.