З удзячнасцю за Перамогу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дзень Перамогі, які наш горад разам з усёй краінай святкаваў у мінулую пятніцу, вызначыўся цудоўным надвор»ем — яго не азмрочылі ні дожджык, ні залішнія спякота або холад. Яснае майскае неба нібыта радавалася разам з ветэранамі, якія сустракалі гэта шчымлівае свята разам са сваімі ўнукамі і праўнукамі, разам з усімі, каму дарагая памяць аб Вялікая Айчыннай — самай кровапралітнай вайне ў гісторыі чалавецтва.

Аб тым, што гэта памяць у нас шануецца і старанна захоўваецца, сведчыла багатая на падзеі палітра святочнага дня. Ён пачаўся з урачыстага адкрыцця мемарыяльнай кампазіцыі «Вызваленне», у якім прыняло ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі раённай ветэранскай аргані-зацыі і райваенкамата. Кампазіцыя, ўстаноўленая ў Нясвіжы на вуліцы Шымко, на месцы гераіч-нага бою савецкіх артылерыстаў з фашыстамі    3 ліпеня 1944 года, уключае ў сябе мемарыяльны знак і гармату як сімвал подзвігу лейтэнанта Мікалая Лешчанкі.

Затым ветэранаў — герояў дня, а таксама працаўнікоў тылу і вязняў фашызму чакала ўшанаванне ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе іх таксама вітала кіраўніцтва раёна і зацікаўленыя службы, а свае музычныя віншаванні дарылі лепшыя музычныя калектывы і салісты раёна.

Святкаванне прадоўжылася на Ратушнай плошчы, адкуль калоны працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Нясвіжа рушылі да стэлы Вызвалення і брацкай магілы ў гарадскім парку, дзе прайшоў жалобны мітынг. Там жа, у парку, несвіжан і гасцей горада чакала разнастайная канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел  прадстаўнікі ўсіх пакаленняў — ад самых сталых артыстаў да самых юных.

Яшчэ адной значнай і, без перабольшвання можна сказаць, гістарычнай падзеяй святочнага дня стала адкрыццё скульптуры льва ля гарадскога фантана пад назвай «Леў — гарадскі страж», у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Іван Крупко,  доктар архітэктуры, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ  Армэн Сардараў і беларускі скульптар, дацэнт кафедры скульптуры Беларуской дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Фінскі. З моманту адкрыцця скульптуры льва пачаўся і новы сезон работы гарадскога фантана, які стаў яшчэ больш высокім і прыгожым.

Па традыцыі, не абышлося ў  дзень 9 Мая і без спартыўных спаборніцтваў. Гэта была гульня на стадыёне «Ураджай» на першынство Мінскай вобласці па футболе паміж клубамі «Нясвіж» і «Старыя Дарогі», якая, на жаль, завяршылася не на карысць нашай каманды з лікам 4:2.

Завяршыліся мерапрыемствы гэтага багатага на падзеі дня святочнай рэтра-дыскатэкай у гарадскім маладзёжным Цэнтры. А пра тое, якім ён быў, наглядна раскажуць кадры нашага фотарэпартажа.

5

2

На адкрыцці мемарыяльнай кампазіцыі «Вызваленне»

3

У святочных калонах

4

Байцы ўспамінаюць мінулыя дні

7

8

На мітынгу каля брацкай магілы

6

99

9

Старадаўні абрад вылівання вады ў фантан з крыштальнага рога як сімвала  дабрабыту горада выконвае старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко

10

Падвядзенне вынікаў фестывалю-конкурсу «Грай, гармонь, звіні, прыпеўка»

( Заканчэнне  ў наступным нумары «НН»).

 

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ, Дзмітрыя ЯШЧАНКІ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.