Ад мінёра да настаўніка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мне было 14 гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. У тое лета я закончыў сямігодку і збіраўся вучыцца далей. Бацька нават купіў мне падручнікі. Але пакарыстацца імі не давялося: бацька пайшоў на фронт, а я з  дзедам застаўся на гаспадарцы.  Дзядуля неўзабаве  памёр, і мне стала цяжэй весці гаспадарку — у 16 гадоў давялося хадзіць за плугам.

Восенню 1943 г., адступаючы, немцы забралі маладых  людзей, у тым ліку і мяне,  капаць ім акопы. Але нам удалося  ўцячы. Калі нашы  мясціны былі вызвалены, у сакавіку 1944 г., мяне, разам з іншымі  17-гадовымі хлопцамі, выклікалі ў ваенкамат і залічылі на курсы мінёраў. На палях засталося шмат мін і нас вучылі, як дапамагаць сапёрам іх знаходзіць, як выкручваюць выбуховыя механізмы. Я быў старэйшым у адной з груп. Нам далі карту мінных палёў для арыентацыі. Спачатку было цяжка і страшна, а пасля  прывыклі. Мы ішлі па палях негустой шарэнгай, а за намі заставаліся кучы металу, у якім ужо не было небяспекі.

У 18 гадоў мяне мабілізавалі. Служыць пачаў пад Мінскам ва Уруччы, у хуткім часе  мне прысвоілі званне  сяржанта, я стаў камандзірам аддзялення. Потым мяне перавялі на службу ў Мінск. Пасля вайны Мінск быў разбураны — паўсюдна горы цэглы. Мы вялі барацьбу разам з міліцыяй супраць розных крымінальных элементаў.

У арміі я служыў 7 гадоў. У гэты час удалося  закончыць у Мінску вячэрнюю дзесяцігодку, а затым паступіць у педінстытут на фізмат. У аўдыторыі было шмат такіх, як я — у ваенных гімнасцёрках.

Пасля дэмабілізацыі ў 1952 г. прысвяціў сябе рабоце ў школе.

Іван Андрэевіч СЯРОГАЎ, працаўнік тылу, аграгарадок Сноў


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.