АДНАЎЛЯЕЦЦА ЛІНЕЙКА КРЭДЫТАЎ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Найбуйнейшы банк Беларусі з 10 ліпеня пачаў зноў выдаваць крэдыты на спажывецкія патрэбы «Праверана часам» з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай аплатнай карткі, паведамляе прэс-служба Беларусбанка.

Названы крэдыт прадастаўляецца кліентам банка, якія атрымліваюць заработную плату і іншыя даходы на рахункі, адкрытыя ў аддзяленнях Беларусбанка, і мае шэраг пераваг у параўнанні з традыцыйнымі спажывецкімі крэдытамі. У гэтым выпадку чалавеку даецца міжнародная крэдытная банкаўская плацежная картка з магчымасцю зняцця наяўных грашовых сродкаў. Крэдытная лінія з»яўляецца аднаўляльнай да дасягнення крэдытаатрымальнікам 57-гадовага ўзросту з магчымасцю павелічэння гранічнага памеру крэдытнай лініі ў перыяд карыстання крэдытам.

Акрамя таго, аднаўляецца выдача фізічным асобам крэдытаў на спажывецкія патрэбы тэрмінам ад 1 да 5 гадоў з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай аплатнай карткі.

«Звязда»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.