Адзначаны за працу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня каардынацыйнага савета  грамадскіх аб’яднанняў  і палітычных партый, першы сакратар  абкама КПБ Марыя Худая і старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко ўзнагароджваюць старшага  камбайнера Аляксандра Чыркуна з ААТ «Нясвіжскія Астроўкі». Акрамя таго, як  прадстаўніку моладзі, першы сакратар  РК АА «БРСМ» Ксенія Харашылава ўручыла Аляксандру Падзяку РК АА «БРСМ» і падарунак аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

iУ сераду ў раёне пабывала Ганаровы грамадзянін г. Нясвіжа, старшыня каардынацыйнага  савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першы сакратар абкама КПБ Марыя Худая. Яна сустрэлася з кіраўніцтвам раёна, з удзельнікамі жніва ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» і СВК «Гарадзея». Ад імя старшыні  Мінскага  абласнога выканаўчага  камітэта,  ад абласнога камітэта  кампартыі  Марыя Мікалаеўна  павіншавала хлебаробаў Нясвіжчыны з намалотам  больш за 100  тысяч тон збожжа, падзякавала кіраўніцтву раёна і сельгаспрадпрыемстваў за добрую арганізацыю спраў  на жніве-2014 і ўручыла ўдзельнікам уборкі каштоўныя падарункі  ад абкама кампартыі  Беларусі. Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван  Крупко ўручыў  лепшым працаўнікам гэтых гаспадарак  Падзячныя пісьмы  райвыканкама і пажадаў далейшых поспехаў.

2_500x274Атрымлівае ўзнагароду вадзіцель ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Віталь Пашкевіч

3_500x259Заслужана адзначана праца першага ў раёне камбайнавага экіпажа-двухтысячніка з СВК «Гарадзея»  ў складзе старшага камбайнера  Андрэя Барана і камбайнера  Міхаіла Мароза

4_500x345Узнагароды ў гэты дзень атрымалі і члены звяна збожжасушыльнага комплексу ЗСК-30 СВК «Гарадзея»: (злева направа) памочнік аператара Віктар Гурын, старшы аператар Іван Яцкевіч і аператар Яўген Вайцяшэнка. Круглыя суткі працуе сушылка, прапускаючы па 840-850 тон збожжа

Дзмітрый ЯШЧАНКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.