Доўгі век, вялікая пашана

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На фотаздымку: Яўгенію Іванаўну Шыкула з Нясвіжа віншуе са 100-гадовым юбілеем старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Іванавіч Крупко. Шаноўная юбілярка большую частку свайго свядомага жыцця пражыла ў вёсцы Слаўкава, працавала ў мясцовым сельгаспрад-прыемстве, трымала разам з мужам вялікую гаспадарку, выгадавала дастойнымі людзьмі чатырох сыноў і дачку, якія падарылі ёй 11 ўнукаў, 14 праўнукаў і 4 прапраўнукі. Дачка і забрала некалькі гадоў таму матулю да сябе, каб быць спакойнай за яе. Яўгенія Іванаўна і зараз можа шмат расказаць пра сваё жыццё, у якім было вельмі шмат працы і турбот. І цяпер, па яе словах, вельмі рада таму, што яе акружае клопат, увага і самае галоўнае — цяпло чалавечых душ, якое і ёсць самая дарагая рэч на свеце.

Напярэдадні дзяржаўных святаў — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — у нашым раёне прайшло традыцыйнае ўшанаванне доўгажыхароў, людзей, якія сёлета адзначаюць свой 100-гадовы юбілей. На Нясвіжчыне іх аказалася чацвёра: Настасся Мацвееўна Буян з гарадского пасёлка Гарадзея, Алена Адамаўна Жук са Слаўкава, якая зараз жыве ў сям»і сына ў Нясвіжы, Ніна Адамаўна Кароль з вёскі Лань і Яўгенія Іосіфаўна Шыкула з Нясвіжа. Усіх іх наведалі прадстаўнікі мясцовай і раённай улады, уручылі грашовую дапамогу і кветкі. Падарункі для сваіх юбіляраў падрыхтавалі СВК «Гарадзея» і ААТ «Лань-Нясвіж». Да гонару родных трэба адзначыць, што ўсе юбіляры жывуць са сваімі дзецьмі ці ўнукамі, акружаны сямейным цяплом і ўвагай. А ўсяго на сённяшні дзень перасягнулі 100-гадовы рубеж 9 жыхароў Нясвіжчыны.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Дзмітрыя ЯШЧАНКІ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.