Формаўтварэнне пачуцця

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Менавіта пад такой назвай ў Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі 10 ліпеня распачала работу персанальная выстава жывапісу і керамікі мастака Міхаіла Міхайлавіча Нуднова.

Працы, якія прадстаўлены на выставе, адлюстроўваюць маляўнічыя куткі роднага краю, багатыя сваёй каларыстычнай палітрай.

Керамічныя працы Міхаіла Міхайлавіча, якія прадстаўлены ў другой зале, выкананы ў складанай тэхніцы, якая называецца падпаліваны роспіс. Майстру толькі на адну працу неабходна вялікая колькасць часу.

На выставе прадстаўлена частка прац мастака, якія былі створаны ім за апошнія тры гады (24 творы жывапісу і 15 керамічных прац).

Сваёй прыгажосцю прырода зачароўвае ўсюды: прыгожая і пустыня з яе пякучым сонцам і бясконцымі пяскамі, і тундра з яе вечнай мерзлатой, цешыць вока прырода і поўдня, і поўначы. Прыгожыя ўсе расліны свету, ўсе горы, рэкі, азёры, якое б неба не раскінулася над імі. Ва ўсе часы мастакі імкнуліся захаваць гэтую прыгажосць на палатне.

У наша стагоддзе бурнага развіцця дадзеную прыродай прыгажосць трэба берагчы, каб ад яе маглі атрымліваць асалоду і захапляцца ёй нашы нашчадкі.

Крышку аб аўтары. Нудноў Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся ў Мінску ў 1958 г. У дзяцінстве наведваў майстэрню мастака А.Б. Ляшэнка, які адчыніў свайму вучню бясконцы свет творчасці. У 1971-1973 гг. вучыўся ў мастацкай школе №1 г. Мінска. З 1974 па 1978 гг. — у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава. Яго настаўнікамі былі: Ю.Ф. Выхадцаў, Т.Д. Ігнаценка, А.В. Лапчынскі, А.Т. Салькоў.

У 1986 г. прымаў удзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

З 1993-1996 гг. займаўся стварэннем творчай майстэрні керамікі разам з Л. Цывінай, Н. Івановай, Н. Крэль.

Вялікая роля ў станаўленні майстэрні належыць І.А. Лявіцкаму, прафесару, загадчыку кафедры шкла і керамікі Беларускага Дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта г. Мінска.

1997 г. — у галерэі «Беларт» (г. Брэст) адбылася першая выстава Нуднова. У 2011-2012 гг. Міхаіл Міхайлавіч удзельнічаў у Рэспубліканскіх мастацкіх выставах.

2012-2013 гг. — прайшлі выставы жывапісу і керамікі ў Нясвіжы, Клецку, Слуцку, Бярозе, Навагрудку.

У лютым 2013 г. адбылася персанальная выстава керамікі і жывапісу «Дакрананне» ў г. Мінску, у музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Вялікую падтрымку ў творчым шляху аказваюць мастакі Мацвей Басаў і Лявон Грышук. Супольна з гэтымі мастакамі аўтар рэгулярна арганізоўвае пленэры жывапісу.

Творы Міхаіла Нуднова знаходзяцца ў фондах музеяў Рэспублікі Беларусь, мастацкіх галерэях і прыватных калекцыях.

Запрашаем усіх наведаць Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей і пазнаёміцца з цікавай выставай, якая, дарэчы, працягнецца да 30 жніўня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.