Ганаровае званне — паэту з Нясвіжчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У вершах праўда, як паветра,

Бальзам на сэрца і душу.

Пра вас, мае нашчадкі светлыя,

Я думаю, для вас пішу.

Гэтыя радкі — адлюстраванне ўсёй паэзіі Міхаіла Яфрэмавіча Сазончыка, вядомага на Нясвіжчыне паэта з Гарадзеі. Ён — член Саюза пісьменнікаў. Аўтар зборнікаў вершаў: «Пад родным небам», «Люблю», «Вераб»іная дача», «Навагодні светлячок»,  «Крыніца», «Выпрабаванне часам», «Роздум», «Сонца мыецца» і інш. Сёлета, 5 ліпеня, паэту споўні-лася 82 гады. Яго паэзія — роздум аб дні сённяшнім і дні наступным, хваляванне за лёс Бацькаўшчыны, роздум аб каханні, простым чалавечым шчасці, аб харастве роднага краю, аб земляках.

18 чэрвеня 2014 г. Міхаілу Яфрэмавічу Сазончыку за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры і ў сувязі з 80-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі». Дыплом падпісаны старшынёй ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» М.І. Чаргінцом.

Раённая газета «Нясвіжскія навіны» з павагай віншуе Міхаіла Яфрэмавіча з ганаровым званнем. Жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця і творчага плёну!

«НН»

СУСТРЭЧА 3 АДНАКУРСНІКАМІ

Аднакурснікі, я вас вітаю,

Рад усім вам, сябрам дарагім.

I любові струна залатая

Ажывае у сэрцы маім.

 

Падалося, нібыта дарэчы

Шлях жыццёвы крутнуўся назад,

I чуваць на вясёлай сустрэчы

Галасы юнакоў і дзяўчат.

 

За сталом прыгадаем, вядома,

Як вучыліся мы, як жылі,

Як пасля, атрымаўшы дыпломы,

Працавалі на роднай зямлі.

 

Не грашылі мы, дзякаваць Богу,

Неслі людзям дабро і святло,

Святкавалі над злом перамогу,

Хоць і цяжка парою было.

 

Ці сустрэнемся болей, не знаю,

Развітальную песню спяём,

Ды любові струна залатая

Не парвецца, пакуль мы жывём.

ТАК ЗАВЕДЗЕНА СПРАДВЕКУ

Якая доля ў чалавека,

Наперад вырашае Бог.

I так заведзена спрадвеку,

Бо толькі Бог нас і бярог.

 

Скажу я шчыра малаверам:

Вас мала сёння на зямлі.

Я ўсёй душой у Бога верыў,

А вы — двурушныя былі.

 

Маліцца нам забаранялі,

За храмам руйнавалі храм,

Дыхнуць за працай не давалі,

Я гэта памятаю сам.

 

Мы на зямлі сваёй павінны

Хрыстовы справы адрадзіць

I замаліць свае правіны,

Каб доўга і шчасліва жыць.

***

Нялёгка без дзейснай падтрымкі,

Тады — у краіне любой —

Збіраюцца людзі

на рынку

I дзеляць даход між сабой.

 

Рабочыя рукі патрэбны,

Іначай — дзяржава банкрот:

Яна застанецца без хлеба

I не падтрымае народ.

 

Пра хлеб клапаціцеся, людзі,

Бо там, дзе работы няма,

Ніхто з нас шчаслівым не будзе,

Інфляцыя ўсё з»есць сама.

ПАЖАДАННЕ МАЛАДЫМ

Прынясуць у хату грошы,

Калі ты — пенсіянер.

Я для ўсіх цяпер харошы,

Бо яшчэ і «мільянер».

 

Дабрабыт сям»і мацую,

Дзесяць сотак у мяне,

Разам з жонкаю працуем,

Старасць нас у крук не гне.

 

Паважае дзеда моладзь,

Паважае дома ўнук.

Ім жа я жадаю ўголас:

— Не шкадуйце ў працы рук!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.