Нясвіжчына адзначыла свята

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўныя ўдзельнікі свята — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

У мінулы чацвер Рэспубліка Беларусь святкавала Дзень Незалежнасці  і 70-ю гадавіну з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Па добрай шматгадовай традыцыі радасць і святочны настрой з несвіжанамі  раздзялілі  госці, якія прыехалі да нас з краін бліжняга замежжа — дэлегацыі з літоўскага горада Радвілішкіс на чале з мэрам Дарусам Бразісам, латышскага Ауцэ на чале з намеснікам старшыні думы краю Віей Кермус, польскіх Пулаў на чале з Прэзідэнтам горада Янушам Гробелем і Тарнова — з дэпутатам Рады Тарноўскага павета Яцэкам Худына і з расійскай Гатчыны на чале з намеснікам галавы горада Гатчына і раёна Віталем Філаненкам. з нагоды вялікіх дзяржаўных святаў яны выказалі самыя шчырыя віншаванні і пажадалі добрага здароўя, поспехаў, шчасця і радасці для кожнага з нас,  міру і дабрабыту  — усёй нашай цудоўнай Нясвіжскай зямлі.

Святкаванне пачалося ўрачыстым шэсцем ад раённага цэнтра культуры і разгарнулася на некалькіх пляцоўках — у гарадскім парку, гарадскім маладзёжным цэнтры, стадыёне «Ураджай». Арганізатары прадугледзелі такое напаўненне гэтага дня, якое адпавядала самым розным інтарэсам нашых суайчыннікаў — і дзяцей, і моладзі, і людзей сталага ўзросту. Асобным момантам урачыстасцей стала адкрыццё памятнага знака загінуўшым жыхарам вёскі Агароднікі, якое адбылося на вуліцы Сымона Буднага ў Нясвіжы. Падрабязней аб усім гэтым — у нашым фотарэпартажы.

2

Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Івану Дзмітрыевічу Дасько ўручаюць старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Іванавіч Крупко і ваенны камісар Нясвіжскага раённага ваеннага камісарыята Андрэй Віктаравіч Марозаў

3

У час святочнага шэсця

4

Момант тэатралізаванага відовішча, прысвечаны трагедыі Хатыні. Выступае танцавальны калектыў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы

(Працяг будзе).

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.