Нясвіжскаму райваенкамату — 70

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні свой 70-гадовы юбілей адзначыў Нясвіжскі раённы ваенны камісарыят. Сваю дакументальна пацверджаную дзейнасць ён пачаў 11 ліпеня 1944 года. Ужо 20 ліпеня 1944 года стала праводзіцца адпраўка ў войскі прызваных па мабілізацыі. Ва ўмовах разрухі і масавых людскіх страт вялася работа па назначэнні пенсій сем»ям загінуўшых воінаў і франтавікоў, інвалідам вайны. Кіраваў тады ваенным камісарыятам гвардыі падпалкоўнік Міхаіл Нікіцін. У пасляваенны перыяд ваенны камісарыят выконваў вялікую работу па своечасовым прыёме на воінскі ўлік дэмабілізаваных з арміі і флоту ваеннаслужачых, іх працоўным і бытавым ўладкаванні. Узначальваў райваенкамат у гэты напружаны час гвардыі палкоўнік Павел Панамароў.

Па меры развіцця народнай гаспадаркі і ўстанаўлення новага адміністратыўна-тэрытарыяльнага дзялення БССР у арганізацыйна-штатнай структуры ваеннага камісарыята адбыва-ліся змяненні. Павялічвалася плошча будынка, абсталёўваўся прызыўны пункт, развівалася і ўдасканальвалася дзяжурная служба, паляпшалася сістэма воінскага ўліку ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў. Трэніроўкі і заняткі з апаратам узмацнення ваеннага камісарыята і базай мабілізацыйнага разгортвання праводзіліся на больш якасным узроўні. Праходзілі таксама радыётрэніроўкі з экіпажам радыёстанцыі. Арганізавана праводзіліся прызывы грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

У снежні 2007 года, дзякуючы падтрымцы Мінскага абласнога і Нясвіж-скага раённага выканаўчых камітэтаў раённы ваенны камісарыят пераехаў з вуліцы Шымко ў новы пераабсталяваны будынак па вуліцы Партызанскай, 10 а, дзе і размяшчаецца цяпер. На яго базе праводзяцца заняткі па прафесійна-службовай падрыхтоўцы з ваеннымі камісарамі горада Мінска і Мінскай вобласці.

Пры дапамозе ваенкамата праводзяцца ўзнагароджванні ветэранаў вайны і ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь, воінаў-інтэрнацыяналістаў, сумесна з асабовым складам пошукавага батальёна перазахоўваюцца і ўвекавечваюцца знойдзеныя астанкі абаронцаў Айчыны. На базе ваеннага камісарыята сталі ўжо традыцыйнымі сустрэчы-ўшанаванні  маці, чые сыны дастойна праходзяць тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Сёння Нясвіжскі раённы ваенны камісарыят — гэта зладжаны калектыў, які сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі забяспечвае выкананне патрабаванняў Канстытуцыі і заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны, сацыяльнай аховы ваеннаслужачых, прызыўнікоў, ваеннаабавязаных і членаў іх сем»яў, вырашае задачы мабілізацыйнай гатоўнасці і тэрытарыяльнай абароны, арганізуе прызыў грамадзян на ваенную службу і ў рэзерве, а таксама падрыхтоўку моладзі да ваеннай службы.

На працягу апошніх пяці гадоў Нясвіжскі раённы ваенны камісарыят уваходзіць у пяцёрку лепшых ваенкаматаў вобласці. Добрасумленная праца многіх ваеннаслужычых і грамадзянскага персаналу райваенкамата неаднаразова адзначалася Міністрам абароны, начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваенным камісарам ваеннага камісарыята Мінскай вобласці, старшынямі Мінскага абласнога і Нясвіжскага раённага выканкамаў.

Не стала выключэннем і ўрачыстасць з нагоды 70-годдзя райваенкамата, на якой некаторыя прадстаўнікі яго калектыву былі адзначаны ўзнагародамі раённага і абласнога ўзроўню. Так, старшыня Нясві-жскага райвыканкама Іван Крупко аб»явіў Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта вядучаму спецыялісту мабілізацыйнай групы райваенкамата Людміле Іоська за добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, прыкладную працоўную дысцыпліну і ў сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння Нясвіжскага раённага ваеннага камісарыята і ўручыў Падзячнае пісьмо намесніку ваеннага камі-сара — начальніку мабілізацыйнай групы  Пятру Рудніцкаму (на фота 1) за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, прыкладную воінскую дысцыпліну і ў сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння Нясвіжскага раённага ваеннага камісарыята.

Ваенны камісар ваеннага камісарыята Мінскай вобласці палкоўнік Мікалай Крыўчэня аб»явіў падзяку за стараннасць і разумную ініцыятыву, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў, прыкладную воінскую і працоўную дысцыпліну інспектару па ўліку і браніраванні мабілізацыйнай групы Іне Паталей і тэхніку райваенкамата Івану Стэфановічу. Ён таксама ўзнагародзіў Граматай  ваеннага камісара Мінскай вобласці ваеннага камісара Нясвіжскага раённага ваеннага камісарыята падпалкоўніка Андрэя Марозава, вядучага спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні Марыну Субоціну (на фота 2) і начальніка сакрэтнай часці Нясвіжскага раённага ваеннага камісарыята Валянціну Ярмак.

Ваенны камісар ваеннага камісарыята Мінскай вобласці палкоўнік Мікалай Крыўчэня таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання юбілейным медалём «70 год вызвалення рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івана Крупко і  ваеннага камісара Нясвіжскага раённага ваеннага камісарыята падпалкоўніка Андрэя Марозава.

Многія работнікі райваенкамата атрымалі таксама граматы ваеннага камісара Нясвіжскага раённага ваеннага камісарыята.

Віноўнікі ўрачыстасці таксама прымалі віншаванні ад члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалая Радамана, намесніка дырэктара Гара-дзейскага цукровага камбіната Ула-дзіміра Фаб»яна і прадстаўнікоў іншых прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Свае музычныя віншаванні калектыву ваенкамата-юбіляра дарылі Іван Буглай, Ігар Гарбачоў, народны ансамбль «Акцэнт» і іншыя выдатныя артысты Нясвіжчыны, выступленне кожнага з якіх было яркім і запамінальным.

Юбілей — гэта не проста свята, але і магчымасць прааналізаваць, што зроблена і што яшчэ трэба зрабіць у будучыні. І ў год, калі 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супадае з 70-годдзем з дня ўтварэння Нясвіжскага раённага ваеннага камісарыята, хочацца пажадаць, каб ваенкамат, які каардынуе сістэму абароны краіны ад ваеннай пагрозы, прызываў нашу моладзь толькі на мірную, тэрміновую службу.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.