Пад шатамі старых дрэў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прыгожы  летні парк  у Нясвіжы, яго цяністыя алеі заўсёды вабяць людзей.

А мы, група ўдзельнікаў хору ветэранаў г.Нясвіжа  «Аптымісты»  сабраліся  сюды, каб правесці  на зялёнай траўцы спартландыю.

Каманды «Жамчужына» і «Сонейка» мераліся на спрыт і хуткасць у выкананні розных  заданняў. А яны былі даволі разнастайныя і не вельмі лёгкія: «пасадзіць і выкапаць бульбу» ў шпаркім тэмпе, «паліваць гародніну», цягнуць шпагат,  трапляць кольцамі ў мішэнь і г.д. У выніку перамагла дружба, усе сталі вясёлымі і выказалі жаданне праз некаторы час зноў паспаборнічаць  у маляўнічым месцы. Удзельнікі гульняў шчыра дзякавалі ініцыятарам  мерапрыемства: спецыялісту  па сацыяльнай рабоце Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага  цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  Алене  Васільеўне  Салавей, якая  арганізавала  ўсё, супрацоўніцы  цэнтра Юліі   Уладзіміраўне Свадкоўскай, старшыні раённага таварыства інвалідаў Галіне Антонаўне Галабурда.

Прыемным завяршэннем спаборніцтваў стала ўручэнне сувеніраў удзельнікам спартландыі і вясёлыя песні пад шатамі старых дрэў у зялёным  убранні.

Раіса Хвір, г.Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.