Першыя тысячнікі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко, вадзіцель СВК «Гарадзея» Павел Якшук, камбайнер Міхаіл Мароз, старшы камбайнер Андрэй Баран, старшыня гаспадаркі  Мікалай Салавей і старшыня РК прафсаюза  работнікаў АПК Іван Кендыш

imager45Жніво-2014 упэўнена набрала размах на палях Нясвіжчыны. Дружна працуюць на збожжавай ніве камбайнеры і вадзіцелі. З другой паловы мінулага тыдня намалоты асобных камбайнавых экіпажаў і колькасць дастаўленага некаторымі вадзіцелямі з поля на ток збожжа пачалі  вымярацца тысячай тон.

Так, першыя тысячнікі раёна  з’явіліся ў СВК «Гарадзея». Гэта экіпаж у складзе старшага камбайнера Андрэя Іванавіча Барана і камбайнера  Міхаіла Ігаравіча  Мароза, а таксама вадзіцель Павел Уладзіміравіч Якшук. У чацвер павіншаваць іх на поле  прыехалі прадстаўнікі  райвыканкама і гаспадаркі. Кожнаму ўдзельніку  жніва, які пераадолеў  тысячны рубеж, было  ўручана Падзячнае пісьмо Нясвіжскага раённага  выканаўчага  камітэта і грашовая  прэмія  райкама прафсаюза работнікаў  аграпрамысловага комплексу.

У суботу ўзнагароды за першую тысячу тон збожжа атрымлівалі працаўнікі СВК «Агракамбінат Сноў». Камбайнера Сяргея Уладзіміравіча Вайняка, вадзіцеля Дзмітрыя  Валянцінавіча Міклашэвіча і маладога вадзіцеля  Леаніда Уладзіміравіча Вялічку павіншавалі прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама, Нясвіжскага райвыканкама, сельгаспрадпрыемства, якія ўручылі перадавым хлебаробам Падзячныя пісьмы райвыканкама, грашовыя  прэміі і прызы.

— Звярніце ўвагу на высокую якасць уборкі, — зазначыў кіраўнік гаспадаркі Мікалай  Радаман. — На ржышчы няма  каласкоў, у саломе няма  пакінутага зерня. Камбайнеры не проста стараюцца болей намалаціць, але і робяць  гэта вельмі якасна, не дапускаючы страт.

2_500x332
На здымку: вадзіцеля-тысячніка СВК «Агракамбінат Сноў» Дзмітрыя Міклашэвіча (другі справа) віншуюць начальнік  галоўнага ўпраўлення  арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, старшыня  райвыканкама Іван Крупко, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» член Савета  Рэспублікі Мікалай  Радаман

3_500x353
Пасля ўручэння ўзнагарод — старшыня СВК «Агракамбінат Сноў», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман, старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко, камбайнер агракамбіната  Сяргей Вайняк, начальнік галоўнага ўпраўлення  арганізацыйна-кадравай работы  Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, першы  намеснік старшыні  райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш

4_500x332
Маладому сноўскаму вадзіцелю Леаніду Вялічку ўзнагароду ўручае старшыня прафкама агракамбіната Уладзімір Слабко

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Дзмітрыя ЯШЧАНКІ і Іны ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.