Прысвяцiлi юбiлеям

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Калі чалавек у 90 гадоў танцуе,  любіць  вясёлыя  песні і кампанію  добрых  людзей, значыць, старасць яго не застала, або, як цяпер кажуць, не дастала, у чым мы і пераканаліся, пабываўшы ў Заляшанскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання састарэлых і інвалідаў. Гэты  прыгожы  двухпавярховы  дом, які   знаходзіцца ў маляўнічым  месцы   Клецкага раёна,  адкрыўся ў маі бягучага года. Ён разлічаны на 40 месцаў, пакуль што людзей тут  каля дваццаці. Прыехаў сюды хор ветэранаў працы г.Нясвіжа «Аптымісты» па запрашэнні гаспадароў. На вуліцы сабраліся насельнікі  на зручных лавачках, і перш за ўсё прысутныя павіталі з 90-годдзем старэйшую жыхарку  Валянціну Дзям»янаўну Карсюк.

Загадчык аддзялення Віктар  Мікалаевіч  Пальчынскі  ўручыў юбілярцы  букет і выказаў цёплыя  словы  віншавання і пажадання  дажыць  да ста гадоў. Маладжавая з твару, усмешлівая, яна радавалася ўвазе і добрым словам. Мужчыны нашага хору таксама паднеслі жанчыне кветкі і віталі шчырымі словамі. А потым пачаўся канцэрт, прысвечаны двум юбілеям: 70-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і 90-годдзю В.Д.Карсюк.

Гучалі беларускія песні «Бяседа», «Ой, у зялёненькім садочку», украінская «Очі сіні», польская «Улані, улані», рускія «На всю оставшуюся жизнь», «Береза белая» і іншыя. Рэпертуар быў падабраны разнастайны — ад патрыятычных да лірычных і жартоўных песень. Прыемна, што нашы слухачы гарачымі апладысментамі віталі выступленне хору.

Выканаўцам уручылі кветкі, выказалі шчырую ўдзячнасць і запрасілі да новай сустрэчы.

А потым за «салодкім сталом» мы выканалі заяўку юбіляркі — праспяваць папулярную песню «Галіна», што харысты з ахвотай і зрабілі. Развітваліся ўсе ў добрым настроі, які  панаваў на тварах людзей і ва ўсім гэтым светлым будынку.

Раіса Хвір, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.