Жніво стартавала

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўны аграном Мікалай Ленкавец з другім камбайнерам Аляксандрам Траццяком абмяркоўваюць план уборкі за дзень

На мінулым тыдні гаспадаркі раёна ўбіралі рапс. Надышла чарга збожжавых. Спякотнае надвор»е прыспешыла хлебаробаў нарошчваць тэмпы жніва, каб не дапусціць страт зерня. Як ідуць справы на збожжавых палетках, мы назіралі ў ЗАТ «1 Мая».

— Спадзяёмся, што сёлета ўра-джай будзе лепшы, чым летась, — гаворыць галоўны аграном Мікалай Ленкавец. — На першых убраных плошчах азімай пшаніцы сорта «Кубус» ураджайнасць больш чым 60 ц/га. Уборку азімай пшаніцы вядзём з пятніцы ў трох брыгадах 13 камбайнамі. На жніве працуюць старанныя і адказныя механізатары: самі ведаеце, які напружаны час, — адзначыў Мікалай Міхайлавіч. -Усіх, хто заняты ў полі, кормім гарачымі абедамі і падвячоркамі. У механізатараў цяпер кожная хвіліна дарагая. Яны імкнуцца прадукцыйна выкарыстоўваць даручаную ім тэхніку. За дзень намалочваюць 650-700 тон.

У дзень нашага прыезду ўборку збожжа недалёка ад вёскі Дубейкі вялі чатыры экіпажы на «Лідах» у складзе старшых камбайнераў Аляксандра Мамчыца, Мікалая Траццяка, Валерыя Каралецкага, Віталія Ждановіча і іх памочнікаў. Побач — трактар, абсталяваны ёмістасцю з вадою і помпай для пажаратушэння. Тут жа на дарозе стаялі МАЗ і ГАЗ, гатовыя прыняць зерне.

2

Леташні лідар сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа Андрэй Мамчыц

Цікавімся ў камбайнераў: «Як настрой?»

— Усё ў парадку, — у адзін голос адказваюць мужчыны. — Жніво заўсёды дастаецца цяжкай працай, але нам не прывыкаць. Камбайны свае падрыхтавалі добра. Спадзяёмся, што і сёлета нас не падвядуць.

На раніцу 22 ліпеня ў гаспадарцы ўжо ўбрана 447 гектараў азімай  пшаніцы пры ўраджайнасці 58,7 ц/га, намалочана 2623 тоны зерня.

Алейную ж культуру першамайцы паспелі ўбраць яшчэ на мінулым тыдні. Культура гэтая асаблівая: сухі стручок лушчыцца лёгка, і зярняты высыпаюцца на зямлю, таму, каб пазбегнуць страт, паспяшылі правесці ўборку рапсу на плошчы 50 гектараў у аптымальныя тэрміны. Калі гаварыць пра ўраджайнасць, то ў гэтым сезоне яна склала 32 ц/га, намалот атрымаўся 164 тоны. Зараз насенне рапсу адпраўляецца на рэалізацыю — ёсць заказ ад Клецкага камбіната хлеба-прадуктаў на 110 тон.

3

Вільготнасць збожжа правяраюць загадчык зернесклада «Усходні» Наталля Лейбук і аператар сушылкі ЗСК-40 Іван Янушчык

За тыдзень вядзення жніва першамайскія хлебаробы дакладна наладзілі ўборачны канвеер, вызначылі тактыку адказнай кампаніі. Зерне дапрацоў-ваецца на зернесушыльных комплексах у вёсках Салтанаўшчына і Лявонавічы. На ток збожжа паступае вільготнасцю ад 14 да 20 %. На сучасных збожжасушылках зерне да неабходных стандартаў даводзяць звенні аператараў Юрыя Гур»янава, Сяргея Кудраўца, Івана Янушчыка, Аляксандра Хоміча, Сяргея Калеснікевіча і Сяргея Юнкевіча.

Услед за камбайнамі на поле выйшлі шэсць прэс-падборшчыкаў, салома аператыўна звозіцца да жывёлагадоўчых фермаў.

— Мы стараемся і салому запрасаваць у рулоны, пакуль яна сухая, — адзначыў галоўны аграном гаспадаркі. — Штодня чатыры прэс-падборшчыкі «ПРФ-750» цюкуюць па 100-150 рулонаў кожны. А вось сучасны прэс-падборшчык-упакоўшчык «Сomprima», на якім працуе Мікалай Лепяціла, за змену спрасоўвае 300-350 рулонаў. Гэты агрэгат два ў адным: цюкуе рулоны і ўпакоўвае іх у спецыяльную сетку, дзякуючы якой салома лепш захоўваецца. А гэта для гаспадаркі, дзе вырошчваецца і ўтрымліваецца шмат буйной рагатай жывёлы, вельмі актуальна. Таму сёлета набылі яшчэ адзін такі агрэгат — прэс-падборшчык-упакоўшчык «Тарнада-445». На новым прэсе ў ня-дзелю выехаў Станіслаў Флер,яновіч.

4

Мікалай Лепяціла на трактары «МТЗ-1523» з прэс-падборшчыкам-упакоўшчыкам «Сomprima» працуе трэці сезон

Кіраўніцтва гаспадаркі загадзя па-клапацілася пра стварэнне належных умоў працы для работнікаў, занятых на жніве. Не ўзнікае затрымак з адвозам намалочанага зерня на перапрацоўку, наладжана тэхнічнае абслугоў-ванне тэхнікі. З усімі механізатарамі, вадзіцелямі і работнікамі зернесушыльных комплексаў праведзены інструктаж па ахове працы. Кожны камбайнер і вадзіцель можна пазнаёміцца са спецыяльнай зводкай, у якой указаны намалоты і заробак. Такая форма ўліку прымяняецца ў гаспадарцы не першы год і паказала сваю эфектыўнасць.

Аксана Грох


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.