Аб чым пісала “раёнка” ў жніўні 1945 года

IMG_8363

Для дзяцей-сірат

Дружна шастаюць сярпы ў маладых здаровых руках. Гэта комсамолкі і комсамольцы первічнай комсамольскай арганізацыі пры Юшавіцкім сельсовеце выйшлі на жніво свайго участка, які яны ў час веснавой пасяўной засеялі ў дапамогу дзецям-сіратам.

За першы дзень жніва комсамольцы зжалі 50 сотых гектара.

Комсамольцы абавязаліся ўраджай свайго ўчастка, на якім пасеяна жыта 80 сотых, ячменю 1 гектар, аўса 2 гектары, грэчкі 80 сотых, убраць у тэрмін і атрыманы хлеб здаць для дзяцей-сірат, якіх бацькі загінулі на франтах Айчыннай вайны супроць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Стульба.

(“Чырвоны сцяг” за 1 жніўня 1945 г.)

Здаюць сена дзяржаве

На 67 процантаў выканалі план  абавязковых паставак сена дзяржаве сяляне Казлоўскага сельсовета. А сяляне вёскі Жанкавічы выканалі поў-насцю. Дэпутат сельсовета Бубен Аляксандра, муж якой забіты на фронце, а сын угнаны  нямецкімі бандытамі  на катаргу, першай здала сена дзяржаве і арганізавала здачу са сваёй вёскі. Чырвоным абозам  адвезлі сяляне сена на дзяржаўны склад.

У вёсцы Долкінды  камсамолка Чайка Марыя і дэпутат сельсовета Пахвалёная Екацярына таксама арганізавалі чырвоны абоз з сенам. Сваім уласным прыкладам яны мабілізуюць сялян на датэрміновае выкананне ўсіх абавязацельстваў перад дзяржавай.

Зараз па сельсовету  распачалася масавая ўборка  зернавых культур.

Шаніна.

(“Чырвоны сцяг” за 1 жніўня 1945 г.)

IMG_8523

Ураджай убяром хутка і без страт

Самааддана працавалі  калгаснікі нашага калгаса ў час веснавой сяўбы. І іх праца дала свае вынікі.

Зараз наш калгас прыступіў да ўборкі багатага ўраджаю. Уборка ідзе поўным ходам. Пушчаны ў ход дзве конныя жняяркі, на якіх жнуць Якавец Аляксандр і Чарноцкі Браніслаў. Яны штодзённа выжынаюць па 3 з паловай гектары кожны.

На вязанні снапоў добра працуюць калгасніцы Бубен Таня, Яроцкая Яўгенія і Грыцкевіч Надзя. Па 45 сотых гектара звязваюць у дзень кожная з іх. На сёнешні дзень у нас зжата 31 гектар.

Калгаснікі прыкладваюць усе сілы, каб хутчэй і без страт закончыць уборку багатага ўраджаю.

Сцемін Пётр,

брыгадзір калгаса “Чырвоны Бераг”.

(“Чырвоны сцяг” за 5 жніўня 1945 г.)

Закончылі ўборку зернавых

Паспяхова закончылі ўборку зернавых культур сяляне вёскі Студзёнкі Гарадзейскага сельсовета. Зараз узмоцнена праходзіць абмалот. Многіе сяляне  першае зярно здалі дзяржаве. Так, сялянін Сідарэнка Канстанцін здаў збожжа дзяржаве 251 кг. Рыхтуе збожжа  і днямі адвязе на дзяржаўны склад Белькевіч Нікадзім.

(“Чырвоны сцяг” за 23 жніўня 1945 г.)

  

Збожжа ў фонд Чырвонай арміі

Сяляне Ланьскага сельсовета закончылі ўборку зернавых культур: жыта, ячменю, пшаніцы і аўса. 15 тон лепшага адборнага збожжа здана дзяржаве.

Апрача абавязковых паставак многія  сяляне здаюць збожжа ў фонд Чырвонай Арміі. Так, селянін вёскі Пукелеўшчына Іваноўскі Владзімір здаў дзяржаве 128 кілаграмаў збожжа ў лік абавязковай пастаўкі і 48 кілаграмаў у фонд Чырвонай Арміі. Страцкевіч Анастасія з вёскі Іванава, сын якой забіты нямецкімі захопнікамі, здала ў фонд Чырвонай Арміі 250 кілаграмаў збожжа.

Прыступілі да выканання  хлебапаставак дзяржаве і другія сяляне  гэтай вёскі. Сабалеўскі Матвей здаў 270 кілаграмаў збожжа, а Керко Владзімір — 67 кілаграмаў, поўнасцю выканаўшы план здачы хлеба дзяржаве.

Страцкевіч,

старшыня сельсовета.

(“Чырвоны сцяг” за 26 жніўня 1945 г.)

Арфаграфія і пунктуацыя арыгіналаў захаваны.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.