АЛІСА ПАЙШЛА НА РЭКОРД

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_8518

Андрэй Якубовіч  вырас у сям,і  работнікаў прамысловых прадпрыемстваў горада Баранавічы. Цяпер яны пенсіянеры.

— З надыходам  лета, падчас водпускаў, бацькі накіроўваліся на сваю  дачу, а мяне, каб не блытаўся пад нагамі, збывалі ў вёску Галынка, бабулі Мані. Там я, маленькі пастушок, асвойваў асновы сялянскага побыту: пасвіў рагуль, задавольваўся свежым малаком. Бабуля  радавалася, што ў яе ёсць памочнік па гаспадарцы. Купляла мне розныя падарункі і чакала з нецярпеннем мяне чарговым летам, — расказаў пра сябе Андрэй Якубовіч.

А калі Андрэй падрос, пачаў спраўна хадзіць за плугам. І бабуля  не мела бяды з апрацоўкай прыся-дзібнага ўчастка. Адным словам, выгадаваўся  гаспадар  у хаце. Бабуля Маня была дбайнай жанчынай. Часценька казала:”Гэта грэх: каб у вёсцы жыць ды скаціну не трымаць.” Але ж скаціна хварэла. Спачатку  да бабулінай жывёлы прыязджаў муж стрыечнай сястры Андрэя Антон, які працаваў калгасным ветэрынарам. Хлапец прыглядаўся і вучыўся ў сваяка, як  лечыць карову. А затым сам спрабаваў замяніць ветэрынара. Бо яго падчас  было не даклікацца: у калгасе спраў многа.  І калі ўзнікла пытанне — куды пайсці вучыцца, у Андрэя сумненняў не было:  Віцебская дзяржаўная Акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

У 1998 годзе Андрэй  скончаў згаданую навучальную ўстанову. Атрымаўшы дыплом і адслужыўшы адзін год у войску,  Андрэй Мікалаевіч  ужо 14 гадоў  працуе ветурачом  у СВК “Агракамбінат  Сноў”. Старшыня СВК Мікалай Вячаслававіч Радаман кажа, што гэты спецыяліст варты павагі: ён удумлівы, разважлівы — сапраўдны майстар сваёй справы.

Сёлета Андрэй Якубовіч працаваў на міжнароднай выставе “Белагра-2014”, на выставе жывёлы:  апякаў там сноўскую карову Алісу з МТК “Сычы”, на якім сам працуе (на здымку).

— Раскажыце, калі ласка, пра рагулю, што на выставе “Белагро-2014” заняла першае месца, — папрасілі мы Андрэя Мікалаевіча.

— Карова  па клічцы Аліса знахо-дзіцца  ў трэцяй лактацыі і дае ў сярэднім за суткі   45 літраў малака пры тлустасці 4,9 %. Рэдкі выпадак, калі колькасць і якасць узрастаюць. Звычайна пры высокім надоі тлустасць зніжаецца. Аліса — галшцінскай  (канадскай) малочнай пароды.

— Мабыць, створаны нейкія асаблівыя ўмовы для яе ўтрымання?

  Яна знаходзіцца  ў агульным статку з беспрывязным утрыманнем жывёлы, якой не патрэбна паша. Кармленне ажыццяўляецца па прынцыпе “шведскага стала”.

— Калі б Аліса хварэла, яна не змагла б пайсці на рэкорд? — цікавімся ў ветурача.

— У нас строга выконваюцца прафілактычныя  мерапрыемствы. Выпадкі захворванняў практычна адсутнічаюць.

— Колькі малака Аліса дала за мінулы год? — звяртаемся да старшага заатэхніка-селекцыянера СВК  Кацярыны Мікалаеўны Сяржан.

— 11 тысяч 955  кілаграмаў.

— А які надой па агракамбінаце?

— 8  тысяч 993  кілаграмы.

— Як вядзецца селекцыя жывёлы ў гаспадарцы?

— У агракамбінаце   ўтрымліваецца селекцыйны  статак, у які адбіраем кароў з найбольшай прадуктыўнасцю. Звычайна праз дзве з паловай-тры лактацыі гэтая жывёла выкарыстоўвае ўсе свае фізічныя магчымасці і выбракоўваецца. Такім чынам,  выкарыстоўваецца самы прадуктыўны перыяд у жыцці каровы. Можна сказаць: Аліса ў такім жыццёвым перыядзе  паказала, на што яна здольная. Гэта засведчыла на выставе камісія, у складзе якой былі спецыялісты з розных краін свету. А каб заўсёды мець жывёлу з высокай прадуктыўнасцю, дойны статак нашага агракамбіната  штогод абнаўляецца на 30 (часам болей) працэнтаў.

Канстанцін СТАНКЕВІЧ, г.Баранавічы


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.