Багаты каравай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жніво завершана. І высокі  намалот збожжа — 92,4 цэнтнера з гектара — у ААТ «Новае жыццё» застаўся самым лепшым у раёне. А ў засекі хлебаробы  гаспадаркі засыпалі 15241,7 тоны збожжа. Выканана паспяхова даведзенае заданне, значна перавышана планка мінулага года (было 70,4 ц/га).

Безумоўна, складнікаў такой  высокай ураджайнасці  ў акцыянерным таварыстве шмат. І важна, лічыць галоўны аграном «Новага жыцця» Міхаіл Канановіч, — элітнае насенне добрых сартоў. Азімае трыцікале сорту «Грэнада» дало  103 ц/га. А ў асобных месцах, як паказваў камп’ютар камбайна, было 107-108, нават 115-120 цэнтнераў. Нядрэнна праявіў сябе на палях гаспадаркі і сорт «Вітон».

— Наогул, — гаворыць Міхаіл Міхайлавіч, — ніжэй за 95 цэнтнераў з гектара  не сыпала ні адно поле азімага трыцікале і азімай пшаніцы.

Элітнае насенне пшаніцы сорту «Маркіза» гаспадарка набыла ў доследнай навуковай  станцыі па цукровых бураках. Пасеялі на 50 га. Кожны даў па 111 цэнтнераў. Пад ураджай 2015 года яе пасеюць першай рэпрадукцыяй на большай плошчы.

Зарэкамендавалі сябе няблага  таксама сарты «Багатка» і «Сюіта».

— Як жа выглядала поле, на кожным гектары якога вырасла болей за  10 тон зерня?

— Поле было ўнушальным. Роўным. Расліны стаялі шчыльнай сцяной, бо кусцістасць  мелі вельмі добрую. Сорт «Грэнада» характарызуецца  невысокім сцяблом і доўгім коласам. Дык вось  колас гэты быў проста магутным — налічваў да 60 зярнят. Я клаў шапку зверху — ляжала.

Яшчэ, упэўнены галоўны  аграном, вялікую ролю адыгралі своечасова  праведзеныя ранняй вясной падкормкі азімых пасеваў азотнымі  ўдабрэннямі. У каго азоту не было ў патрэбны момант, хто ўпусціў аптымальны  тэрмін падкормкі, той не дабраў  частку ўраджаю.

На жніўнай ніве «Новага  жыцця» працавала 10 камбайнаў. Аналізуючы выпрацоўку  камбайнераў раёна, можна ўбачыць, як набіраў тэмпы  Георгій Антановіч з гэтага акцыянернага таварыства.

Напрыклад, па стане на 31 ліпеня яго «Лексіён-580» намалаціў 1629,8 т збожжа. Гэта было  14-е месца ў раёне. А па стане на 5 жніўня Георгій Іванавіч выйшаў на 4-е месца, убраўшы амаль  268 га і намалаціўшы 2472,1 тоны. 1851 тону занёс на свой  рахунак камбайнер Віктар Карачун. 1776 тон — Мікалай Каўшэль.  1529 тон — Васіль Шарапа. Трэці сезон  правёў за штурвалам камбайна  падчас водпуску Раман Цвірко, які наогул працуе на аўтамашыне хуткай медыцынскай дапамогі. У яго таксама добры паказчык — 1634 тоны.

Задаволены Міхаіл Канановіч і работай  маладзёжнага экіпажа старшага  камбайнера Сяргея  Саленіка. У сваёй гаспадарцы ён  намалаціў 1343 тоны. Затым С. Саленік з камбайнерам Сяргеем Гуліцкім паехалі дапамагаць  на жніве ў Барысаўскі раён. Другі экіпаж, што накіраваўся  на дапамогу калегам, — Яўген Акулік і Мікалай Акулік.

На адвозцы збожжа асабліва па-стараліся вадзіцелі  Анатоль Тамашэвіч (даставіў  1659 тон збожжа) і Вячаслаў Твароўскі (1579 т), меха-нізатар Андрэй Ніканчук (1466 т).

Завяршыўшы жніво на полі  гаспадаркі, камбайнеры  ўзяліся за гэтую адказную справу на прысядзібных  участках вяскоўцаў. Накіравалі  туды Віктара Карачуна, Фёдара Кандрацюка, Васіля Шарапу і Мікалая Каўшэля. Дарэчы, у сераду, 6-га жніўня, збажына на асабістых на-дзелах была абмалочана.

Гарачым быў сезон на збожжасушыльным комплексе  таварыства. Прыемна адзначыць, што звяно ў складзе старшага аператара  Аляксандра Карачуна і аператара Віктара Наумовіча  выйшла на трэцяе месца ў раёне. Яны перапрацавалі па стане на 7 жніўня 9520 тон збожжа.

Поўным ходам ідзе ўборка саломы. Іван Антановіч на «Нью Холандзе» здрабняе яе, а шэсць  трактароў з «ПІМамі» адвозяць да месца складзіравання каля фермаў. Занараджаны сюды Мікалай Пасадскі, Алег  Яраш, Мікалай Акулік, Сяргей Кандрацюк, Алег Буйкевіч і Сяргей Хлюст. Другое звяно ўбірае  салому метадам цюкавання. На прэспадборшчыках  заняты браты Дзмітрый і Аляксандр Смірновы, Дзмітрый Антановіч і Мікалай Грудзіна. На пагрузчыку — Анатоль Мянько. На адвозцы —  Міхаіл Гукала, Сяргей Дубрава, Анатоль Карловіч і Віктар Баргулёў. Укладвае рулоны ў сцірту Сяргей Яраш.

Акрамя таго, на 327 гектарах здробненая яравая салома пойдзе пад заворванне — тут будуць сеяць азімае  трыцікале.

— Як рыхтуецеся да сяўбы азімых? — спыталі мы ў галоўнага агранома  Міхаіла Канановіча.

— Запасаемся добрым насеннем. Хацеў зноў набыць насенне  элітнай пшаніцы сорту «Маркіза», але пакуль не знайшоў. Купім 10 тон «Багаткі».  А з трыцікале — эліту сорту «Дзінара» — у эксперыментальнай базе «Свеклавічная».

Пачалі лушчэнне ржышча. Механізатар Віктар Буйко на трактары «Фендт» прыступіў да ворыва глебы.

Што тычыцца тэхналогіі вырошчвання — яна ў нас адпрацавана. А каб строга захоўваць усе  патрабаванні — то і ведаў, і стараннасці ў нашых механізатараў таксама хапае.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.