Дажынкі ў гаспадарках

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жніво на Нясвіжчыне паспяхова завершана. Кожны з 22659 гектараў даў па 71,9 цэнтнера збожжа. Дружна папрацавалі на ўборцы ўсе яе ўдзельнікі. За гэта ім — пашана і павага.

Свята дажынак, якое вянчае галоўную справу хлебароба, праходзіць гэтымі жнівеньскімі днямі ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Гучаць цёплыя, шчырыя словы падзякі за добрасумленную працу.Так, у чацвер дажынкі ладзілі ў СВК “Гарадзея”. У суботу іх справілі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, дзяржаўнае прадпрыемства “ЭБ “Свеклавічная”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя і ААТ “Сейлавічы”.

У наступныя выхадныя збяруцца на такое ж свята хлебаробы астатніх гаспадарак.

Маральнае і матэрыяльнае заахвочванне, добрыя словы і вясёлыя песні, вялікая радасць ад выкананага абавязку, ад таго, што завершана вельмі адказная работа і можна ўздыхнуць з палёгкай — усё гэта ўвабрала ў сябе яркае, сонечнае, старадаўняе свята, якое суправаджае хлебароба ўсё яго жыццё.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.