Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 292

Изображение 541

Па стане на 14 жніўня салома ў гаспадарках раёна ўбрана на плошчы 16871 га (74,3 %). Поўнасцю палі вызвалены ў СВК “гарадзея”, доследнай  навуковай станцыі па цукровых бураках і Нясвіжскай сортавыпрабавальнай  станцыі. Па 95 % плошчы — у СВК “Агракамбінат Сноў” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. 82 %  — у ААТ “Грыцкевічы”,        81 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

За апошні дзень яна ўбрана  на 332 га. Найбольш — 125 га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. 90 га — у ЗАТ “1 Мая”.

Усяго ўзарана глебы 1833 га.  Найбольш — у СВК “Агракамбінат Сноў” (552 га), СВК “Гарадзея” (325 га), ААТ “Юшавічы” (225 га).

За апошні дзень  агульная прыбаўка склала 232 га, самая высокая — у ААТ “Лань-Нясвіж” (47 га) і СВК “Агракамбінат “Сноў” (34 га).

Высокай прадукцыйнасці працы дабіваюцца  на гэтай рабоце механізатары агракамбіната Валерый  Краўцоў (фота 1) і Аляксандр  Міклашэвіч. Учора да іх далучыўся Валянцін Заяц (фота 2). Так, Валерый Краўцоў за дзень заворвае 30-35 гектараў плошчы.

Гліфасаты супраць пустазелля  ўнесены на 868 га, у т.л. у райаграсэрвісе — на 200 га, у ААТ “Лань-Нясвіж” — на 190 га, у “Снове” — на 133 га.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.