Галоўная запаведзь хлебароба

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 7 жніўня  гаспадаркі раёна прадалі дзяржаве 22355,6  тоны збожжа пры плане 22100 т (101,2 %). Як паведаміла рэдакцыі галоўны дзяржаўны  інспектар па кантролі за якасцю харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама Алена Даманькова, завяршылі здачу ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» (план выкананы на 102,7 %), «Новае жыццё» (143,9 %), «Лань-Нясвіж» (170,1 %), ЗАТ «1 Мая» (101,7 %), СВК «Гарадзея» (102,2 %), ЗАТ «Росіч» (106,6 %), эксперыментальная база «Свеклавічная» (102,8 %). Найбольшую колькасць  збожжа прадалі «Новае жыццё» (3454,1 тоны) і «Гарадзея» (2965,4 тоны).

У т.л. харчовага збожжа адпраўлена ў засекі дзяржавы 12494,2 т пры плане 14400 т (86,8 %). Так, на 100,2 % выканалі яго «Нясвіжскія Астроўкі», на 100 % — ААТ «17 верасня», на 101,9 % — «Новае жыццё», на 103,4 % — «Лань-Нясвіж», на 101,1 % — «1 Мая», на 100,4 % — «Гарадзея», на 106,6 % — «Росіч».

Дзяржзаказ па піваварным ячмені выканалі ўсе гаспадаркі. Яго прададзена  9861,4 т (128,1 %). Найбольшае перавыкананне задання — у ААТ «Новае жыццё» (245,9 %), «Лань-Нясвіж» (203,5 %), «Сейлавічы» (142 %), «Нясвіжскі райагрсэрвіс» (140,3 %), «Свеклавічная» (115,9 %).

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.