“І сонечная энергія наталення чытвом…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны  рэдактар установы “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі з маленькімі  несвіжанамі ў час правядзення свята “Лета з добрай кнігай”

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі з маленькімі несвіжанамі ў час правядзення свята “Лета з добрай кнігай”

Акцыя “Лета з добрай кнігай” праходзіць па нашай краіне. Адрасы мерапрыемства — самыя розныя. Гэта абласныя цэнтры, пасёлкі, аграгарадкі. У суботу, 9 жніўня, Нясвіж таксама далучыўся да рэспубліканскай акцыі. Пляцоўка ў скверы ля гарадскога фантана, куды ўсіх жадаючых запрасілі Нясвіжская цэнтральная раённая і дзіцячая раённая бібліятэкі, зазвінела дзіцячымі галасамі. Цікавыя сустрэчы, любімыя гульні, конкурсы з прызамі і падарункамі захапілі ўдзельнікаў свята.

Дзеці былі задаволены забавамі. Але галоўным акордам правядзення акцыі стала знаёмства нясвіжскіх школьнікаў з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім. На адкрытай пляцоўцы дзеці пачулі радкі яго новых твораў, маэстра слова расказваў, чым сёння жыве рэдакцыя часопіса “Вясёлка”.

— Мы канкрэтным чынам удзельнічаем у акцыі “Лета з добрай кнігай”. І “Вясёлка” поўнасцю падтрымала акцыю, аб’яўленую Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюзам пісьменнікаў Беларусі, — адзначыў У.С. Ліпскі. — Мы падрыхтавалі і падарункі дзецям. Я лічу, гэта вельмі важна, бо сёння дзіця і кніга — гэта неад’емныя часткі. Без кнігі хіба можна выхаваць мускулы душы? Нельга. Я ў гэтым глыбока перакананы. Як бы ні развівалася тэхніка і інтэрнэт, планшэты і кніжкі ў інтэрнэце не заменяць пах свежай фарбы кнігі і сонечнай божай энергіі наталення чытвом. Мне здаецца, што з кніжкі можна ў руку як бы ўзяць слоўца, яго патрымаць і вярнуць назад. Кніга ёсць кніга. А тым больш у Нясвіжы, дзе друкаваліся яе першыя экзэмпляры…

У дзень правядзення ў Нясвіжы акцыі “Лета з добрай кнігай” прайшла прэзентацыя новай серыі праекта сумеснага з выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”, які будзе ўключаць 100 кніжак. Першыя выданні “Бібліятэкі “Вясёлкі” несвіжанам ужо пашчасціла ўбачыць і набыць. І, як запэўніла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка” Людміла Вітко, серыя дзіцячых кніг “Бібліятэка “Вясёлкі” будзе набыта для агульнага карыстання чытачоў Нясвіжскага раёна і ўжо ў верасні першыя экзэмпляры паступяць на кніжныя паліцы.

(Працяг тэмы будзе).

Іна ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.