Сеюць люцэрну…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

_MG_5316

Механізатар СВК “Гарадзея” Іван Шыкаў на магутным трактары “Джон Дзір”  выконвае самыя розныя работы: косіць траву на сянаж, арэ глебу. На днях сеяў люцэрну на 155-гектарным  полі. Яна размясцілася  пасля азімых. Глебу рыхтавалі механізатары Аляксандр Гарбуз, Іван Уласік і Сяргей Коршак.

…І азімы рапс

Да сяўбы азімага рапсу прыступілі механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”. Даручана гэта работа  Уладзіміру Кастоўскаму і Яўгену Вялічку. Як паведаміў  рэдакцыі галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр  Шаманаў, кожны штодзённа  заносіць на свой рахунак  па 50-60 гектараў пасеваў. Азімы рапс зойме ў “Снове”, як і ў мінулым годзе, 300 гектараў.

Сеюць азімы рапс і ў ЗАТ “Росіч”. Занараджаны тут механізатар Валерый Валявач.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.