ШАНОЎНЫЯ ХЛЕБАРОБЫ!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жніво 2014 года паспяхова завершана. Яно ўжо стала «залатой» старонкай працоўнага летапісу Нясвіж-чыны.

Сёння я гавару словы шчырай удзячнасці кожнаму, хто добрасумленна і адказна працаваў на зямлі, зрабіў усё магчымае, каб вырасціць і сабраць небывалы за ўсю гісторыю раёна ўраджай: з плошчы 22696 га пры ўраджайнасці 71,9 ц/га намалочана 163165 тон зерня. Даведзены раёну план паставак зерня дзяржаве ў аб’ёме 22100 тон перавыкананы і склаў 25969,8 тоны (117,5%).

Вынікі работы хлебаробаў — наш гонар. Яны дасягнуты напружанай працай, воляй і прафесіяналізмам усіх земляробаў раёна: меха-нізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў, спецыялістаў, кіраўнікоў.

Упэўнены, што працаўнікі сельскагаспадарчай нівы будуць і надалей сваімі здабыткамі славіць нашу любую Нясвіжчыну, зробяць усё магчымае, каб з добрымі паказчыкамі завяршыць сельскагаспадарчы год і ўнесці дастойны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыя-лу Мінскай вобласці і Беларусі.

Вялікі дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за вашу працу!

Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай пануюць мір і згода ў сем’ях, грамадстве і на зямлі.

І.І. КРУПКО, старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.