У дажыначным карагодзе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк  уручае Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама камбайнеру Дзмітрыю Петручэню

Старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк уручае Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама камбайнеру Дзмітрыю Петручэню

ААТ “Юшавічы” намалаціла сёлета 9971,4 тоны збожжа. З кожнага гектара гэта склала па 63,7 цэнтнера — на 8,2 ц/га болей леташняга.

Добрых вынікаў на ўборцы дабіліся старшыя камбайнеры Аляксандр Янскі, які на КЗС-1218 убраў 239 га, намалаціў 1461,1 тоны, і Дзмітрый Стульба, на рахунку якога 223,9 га і 1428,8 тоны збожжа. Сярод вадзіцеляў лідзіруе Юрый Любко, які перавёз на аўтамашыне МАЗ-5551 1393,7 тоны.  У Дзмітрыя  Анішчыка — 1045,2 тоны збожжа. Усяго ў гаспадарцы восем камбайнераў-тысячнікаў (усе,занятыя на жніве) і пяць вадзіцеляў-тысячнікаў. Яшчэ варта назваць  механізатараў Сяргея Ванагеля, Яўгена Кукулу, Анатоля Міхайлава, Дзмітрыя Петручэню, Івана Кухту, Дзмітрыя Мялешку, вадзіцеляў Вячаслава Цвірко, Анатоля Целехаўца, Генадзя  Янцэ-віча.

Вялікі аб’ём работы выкананы і на дапрацоўцы збожжа. Тут пастаралася звяно Аляксандра Янцэвіча, якое на сушылцы М-819 дапрацавала 4463,4 тоны збожжа.

Многае зрабіла, каб вырасціць і ўбраць вырашчаны ўраджай без страт, агранамічная і інжынерная службы  гаспадаркі, якія ўзначальваюць Юрый Тарасевіч і Міхаіл Бука.

Аб усім гэтым і гаварылася на дажынках акцыянернага таварыства, якія прайшлі ў мінулую суботу ў Затур’янскім сельскім доме культуры. Удзельнікам жніва адрасавалі шчырыя словы падзякі за працу. Яны атрымалі Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама, якія ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. Дырэктар ААТ «Юшавічы» Алег Вінаград таксама пажадаў хлебаробам новых поспехаў — у барацьбе за ўраджай 2015 года. Механізатары ўжо прыступілі да работы на будучым азімым кліне.

Малады механізатар Яўген Кукула ўручае апошні зжаты сноп галоўнаму аграному  ААТ Юрыю Тарасевічу

Малады механізатар Яўген Кукула ўручае апошні зжаты сноп галоўнаму аграному ААТ Юрыю Тарасевічу

Удзельнікі жніва камбайнеры Дзмітрый Стульба, Яўген Кукула і Аляксандр Янскі

Удзельнікі жніва камбайнеры Дзмітрый Стульба, Яўген Кукула і Аляксандр Янскі

Свята са старшым камбайнерам Анатолем Міхайлавым раздзяліла яго маленькая дачушка Ірачка

Свята са старшым камбайнерам Анатолем Міхайлавым раздзяліла яго маленькая дачушка Ірачка

Аператары збожжасушылак Іван Лукша і Аляксандр Янцэвіч  заслужылі гэтыя  святочныя караваі

Аператары збожжасушылак Іван Лукша і Аляксандр Янцэвіч заслужылі гэтыя святочныя караваі

Вядучыя дажынак  Ігар Халопіца і Вераніка Цвірко, актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Затур’янскага СДК, студэнты ВНУ,  і гурт “Весялуха” Юшавіцкага СДК

Вядучыя дажынак Ігар Халопіца і Вераніка Цвірко, актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Затур’янскага СДК, студэнты ВНУ, і гурт “Весялуха” Юшавіцкага СДК

Спявае Аксана Цвірко, бібліятэкар Слаўкаўскай сельскай бібліятэкі. Жыве яна ў Юшавічах, муж Вячаслаў працуе тут механізатарам

Спявае Аксана Цвірко, бібліятэкар Слаўкаўскай сельскай бібліятэкі. Жыве яна ў Юшавічах, муж Вячаслаў працуе тут механізатарам

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.