Уборка саломы. І іншыя работы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_7793

Па стане на 12 жніўня ў гаспадарках раёна салома ўбрана на 16197 гектарах, што складае 71,4 % ад агульнай плошчы. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, вызвалілі ад яе палі СВК “Гарадзея” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. Больш за 90 % убрана ў СВК “Агракамбінат Сноў”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках. Вышэй сярэдняга паказчыку па раёне — у ААТ “Новае жыццё” (88 %), “17 верасня” (83 %), “Нясвіжскія Астроўкі” (81 %), “Грыцкевічы” (79 %), “Лань-Нясвіж” (73 %).

Сярэдняя дзённая прыбаўка за 11 жніўня склала ў раёне 578 га. Найбольшая — 150 га — у ААТ “Новае жыццё”.

На днях мы пабывалі на палях гэтай гаспадаркі, і аб’ектыў фотакамеры спыніў некаторыя імгненні працоўнага руху.

Механізатар Іван Антановіч (на фота — справа) здрабняў салому. У нядзелю гэта работа была закончана. Цяпер ён паставіў свой “Нью Холанд” на рамонт, рыхтуе складаную машыну да ўборкі кукурузы ці трэцяга ўкосу траў.

Механізатар Мікалай Акулік (злева) адвозіў здробненую салому. Цяпер чапляе плуг, рыхтуецца да ворыва глебы пад сяўбу азімых.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ
Фота Алены ГАЛЯК


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.