Вяршыня працы хлебароба

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Гаргун 15 гадоў водзіць стэпавы карабель. Працу сваю любіць,  шануе, ганарыцца адказнай  хлебаробскай місіяй. Сёлета намалаціў 2708 т збожжа

Камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Гаргун 15 гадоў водзіць стэпавы карабель. Працу сваю любіць, шануе, ганарыцца адказнай хлебаробскай місіяй. Сёлета намалаціў 2708 т збожжа

Здаецца, зусім нядаўна на  палетку ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”  звінелі раённыя  зажынкі. З духмянымі  караваямі, з першымі снапамі, з цёплымі пажаданнямі ў добры шлях. І, вядома, з песнямі ды танцамі.

Было гэта 16 ліпеня. А ўжо 31 ліпеня  ўвечары першыя гаспадаркі — ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і СВК “Гарадзея” — рапартавалі  аб завяршэнні жніва. Услед закончылі ўборку  астатнія гаспадаркі. І вось заўтра хлебаробы адсвяткуюць  дажынкі. Падвядуць вынікі  гэтай адказнай справы.

А вынікі не могуць не радаваць. У сярэднім  кожны  гектар збожжавых даў па 71,9 цэнтнера. Валавы збор яго склаў 163165,3 тоны.

Яшчэ лепш урадзіла ніва ў ААТ “Новае жыццё”, дзе атрымалі па 92,4 ц/га, у СВК “Агракамбінат Сноў” (87,5 ц/га), у ААТ “17 верасня” (79,2 ц/га), ААТ “Грыцкевічы” (72,7 ц/га).

Найбольшы агульны намалот у СВК “Агракамбінат Сноў” (23361,1 т), у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (17407,1 т), у ААТ “Лань-Нясвіж” (15860,5 т), ААТ “Новае жыццё” (15241,7 т), ЗАТ  “1 Мая” (13317,1 т).

Шмат старанняў прыклалі камбайнеры, вадзіцелі, аператары збожжасушыльных комплексаў, спецыялісты, усе, хто быў заняты на жніве ці  меў дачыненне да яго, каб своечасова  і без страт убраць вырашчаны  ўраджай, давесці яго да ладу, засыпаць у засекі і выканаць дзяржаўны заказ.

А цяпер давайце вернемся да тых першых гектараў, калі камбайны толькі  пачыналі ўборку ўраджаю-2014, і адсочым яе да апошніх дзён жніва, падкрэсліўшы найбольш значныя, хвалюючыя моманты. Для гэтага  варта толькі звярнуцца да аператыўных зводак, якія нам прадаставілі  ва ўпраўленні сельскай  гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Гэты аналіз паказвае, як расло, шырылася, упэўнена  набірала  размах жніво — галоўная  справа хлебароба.

Пачыналася ўборка з рапсавых палёў. Па стане на 15 ліпеня ў раёне быў зжаты 41 гектар гэтай  культуры з 780 пасеяных: 22 га ўбрала ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 18 га — ААТ “Сейлавічы”, 1 га — “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя”. На наступны дзень было вызвалена  152 га. Да названых вышэй гаспадарак далучыліся ААТ “Лань-Нясвіж” і ЗАТ “1 Мая”. Ужо можна было вылучыць лідара па ўраджайнасці. Пры сярэдняй  па раёне 32,4 ц/га ў “Сейлавічах” намалочвалі  па 39,6 ц/га. Яшчэ праз дзень у работу ўключыліся СВК “Агракамбінат  Сноў” і ЗАТ “Росіч”. Снаўчане тут жа  пабілі рэкорд па выхадзе насення  рапсу з гектара — 40,2 ц.

Па стане на 18  ліпеня рапсу было ўбрана 46 %. З гэтай работай справіліся “Сейлавічы”, “Лань-Нясвіж”, “1 Мая”, “Свеклавічная”. Па стане  на раніцу  21 ліпеня яго намалацілі болей за 2600 тон  пры сярэдняй  ура-джайнасці 38,2 ц/га. А ў “Снове” яна дасягнула 46,9 ц/га. У гэты ж дзень “Сноў” і “Росіч” закончылі абмалот апошніх  гектараў і рапсавыя палі раёна апусцелі. Намалот па раёне склаў 2930,1 т пры ўраджайнасці    37,6 ц/га (у “Снове” яна — 46 ц/га, у “Сейлавічах” — 43,9 ц/га). Насенне было  своечасова дапрацавана, і патрэбная яго колькасць здадзена ААТ “Клецкі  камбікормавы завод”.  Даставілі туды больш за 301 тону, што склала 100,4 %.

Збожжавыя і зернебабовыя  займалі ў раёне 22696 гектараў. Найбольшыя плошчы былі  заняты ў СВК “Агракамбінат Сноў” (2670 га), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (2450 га) і ААТ “Лань-Нясвіж” (2508 га).

Першыя гектары збожжавых скасіў 14 ліпеня камбайнер ААТ  “Юшавічы” Сяргей Ванагель. Ён абышоў па перыметры  ўскраіну ячменнага  поля, падрыхтаваўшы апошняе да вялікага жніва. Такім чынам,  былі намалочаны першыя 22,8 тоны  новага зерня.

15 ліпеня на збожжавых палях раёна працавала ўжо  10 камбайнаў: у работу ўключыліся  камбайнеры ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. На раніцу  16 ліпеня агульны  намалот склаў 290,8 тоны. У гэты дзень збажыну малацілі  ўжо 20 камбайнаў. У ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі” зжалі першыя  18 га ячменю, у ЗАТ “Росіч” — 6 га трыцікале, у ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 5 га пшаніцы. Ураджайнасць пакуль складала 52,6 ц/га.

Жніво набірала абароты. Услед гаспадаркі распачалі ўборку саломы. Кожны дзень расла колькасць  камбайнаў на збожжавай ніве. Прыступілі да ўборкі  ААТ “Новае жыццё” і “Лань-Нясвіж”, затым — астатнія гаспадаркі. Прырастаў намалот, павялічвалася пакрыху ўраджайнасць.

Па стане на 19  ліпеня на палях снавала ўжо 85 камбайнаў. Яны з пачатку сезону ўбралі 961 га (4,2 %). Лідарамі ішлі райаграсэрвіс — 11 %, “Росіч” — 6,5 %, “Нясвіжскія Астроўкі”, ААТ “17 верасня”  і “Юшавічы” — па 6 %.  Агульная дзённая прыбаўка ў раёне склала 694,1 га (3,1 %). 112 га за дзень зжалі ў  райаграсэрвісе, 100 га — у СВК “Гара-дзея”. “Гарадзея”, дарэчы, толькі  ўключылася ў жніво, і адразу ж павяла яго вельмі актыўна, арганізавана, даўшы  дзённы прырост у 5,5 % (болей было толькі ў “17 верасня” —  6 %). Сярэдняя ўраджайнасць па-вялічылася  да 56,9 ц/га, а значна большай яна была ў ААТ “Новае жыццё” (80,4 ц/га), ААТ “Грыцкевічы” (71,2 ц/га), ДСГУ “Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя” (63,8 ц/га).

20 ліпеня агульная дзённая прыбаўка па раёне  перавысіла тысячу зжатых гектараў, дакладней, 1061,8 га, або 4,7 %. Па 89,3  цэнтнера збожжа  на круг выйшла ў  “Новым жыцці”, па 80,3 ц — у “Грыцкевічах”, 67,3 ц — у “Нясвіжскіх  Астроўках”. Яшчэ больш ураджайнымі  аказаліся: азімая пша-ніца ў “Новым жыцці” (91,8 ц/га), азімае трыцікале ў “Юшавічах”  (70,9 ц).

Па стане на 21 ліпеня колькасць камбайнаў на збожжавых палетках пераваліла за сотню (102 адз.) Да ўборкі прыступіў  СВК “Агракамбінат Сноў”. Ён жа паказаў высокі выхад  зерня: па 83,4 ц/га (больш было  толькі ў “Новым жыцці” — 90,1 ц/га). У разрэзе культур лічбы выглядалі яшчэ  больш унушальна: пшаніца ў “Снове” дала па 84,2 ц/га, у “Новым жыцці” — 91,4, а трыцікале ў “Нясвіжскіх Астроўках” — 89,7 ц/га. Агульны па раёне намалот наблізіўся да 20 тысяч тон пры ўраджайнасці 62,7 ц/га.

Тым часам армада стэпавых караблёў усё большала. 120, 121, 123 адзінкі… Сярэдняя выпрацоўка ў розныя дні  на кожны  вагалася ад 12,6 га да 18,8 га. А ў СВК “Гарадзея”  26 ліпеня яна дасягнула  22,9 га. Былі і розныя іншыя  ўзятыя  прыступкі, няхай маленькія, а ўсё ж — перамогі на працоўным фронце.

Падчас жніва: старшыня райвыканкама  Іван Крупко ўручае Падзячныя  пісьмы старшыні раённага  выканаўчага камітэта старшым камбайнерам ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Віктару Яцкевічу і Уладзіміру Жэрку

Падчас жніва: старшыня райвыканкама Іван Крупко ўручае Падзячныя пісьмы старшыні раённага выканаўчага камітэта старшым камбайнерам ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Віктару Яцкевічу і Уладзіміру Жэрку

19 ліпеня на Гарадзейскае збожжапрыёмнае  прадпрыемства  было здадзена дзяржаве першае збожжа. Яго даставілі сюды  з ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”.

За дзень 22 ліпеня ў “Снове”  намалацілі 1319,9 тоны збожжа. Такой выпрацоўкі дагэтуль яшчэ не дасягалі.

У цэлым па раёне  дзённы намалот за 24 і 25 ліпеня  мінуў па 9 тысяч тон і пачаў набліжацца  да 10 тысяч, а за 26 ліпеня ён дасягнуў 11151,4 тоны.

29 ліпеня Нясвіжскі раён намалаціў болей 100 тысяч тон збожжа, з чым яго працаўнікоў  павіншавала  кіраўніцтва  Мінскага аблвыканкама.

Самая  вялікая па раёне дзённая прыбаўка ўбранай плошчы была за 26 ліпеня — 7 %. А сярод  сельгас-прадпрыемстваў — у гэты ж дзень у Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі (9,6 %). Высокай яна была таксама 27 ліпеня ў “Нясвіжскіх Астроўках” (9,4 %), 22 ліпеня — у сортавыпрабавальнай станцыі (9,1 %), 26 ліпеня — у “Гарадзеі” (8,8 %).

Па стане на раніцу 27 ліпеня ўборка падышла да экватара:  зжалі 48,8 % плошчы  збожжавых. І за гэты рабочы дзень экватар камбайнеры  пераступілі, убраўшы 55,6 % пасеваў…

Як мы ўжо ўспаміналі вышэй, першымі  закончылі жніво 31 ліпеня ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і СВК “Гара-дзея”. 2 жніўня аб гэтым  рапартавалі камбайнеры СВК  “Агракамбінат Сноў”, ЗАТ “1 Мая”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя”…

Старшы камбайнер Андрэй Баран і камбайнер Міхаіл Мароз з СВК “Гарадзея” — экіпаж, які першым  у раёне стаў тысячнікам. А наогул на іх рахунку — 2814,9 т збожжа

Старшы камбайнер Андрэй Баран і камбайнер Міхаіл Мароз з СВК “Гарадзея” — экіпаж, які першым у раёне стаў тысячнікам. А наогул на іх рахунку — 2814,9 т збожжа

Здаровы дух саперніцтва прымушаў камбайнераў, ва-дзіцеляў, аператараў  збожжасушыльных комплексаў  высокапрадукцыйна выкарыстоўваць не толькі кожную гадзіну — кожную  хвіліну каштоўнага летняга дня, абыходзячы адзін другога ў выпрацоўцы.

24 ліпеня мы даведаліся пра першага  камбайнера-тысячніка жніва-2014. Ім стаў Андрэй Баран з СВК “Гарадзея”, які працаваў ў пары  з Міхаілам Марозам на камбайне “Лексіён-580”. Сярод вадзіцеляў першым тысячнікам быў малады  працаўнік “Гарадзеі” Павел Якшук. З першых дзён заладзілася работа і ў старшых камбайнераў Пятра Куратніка  і Аляксандра  Крыўко з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, Сяргея Вайняка з СВК “Агракамбінат Сноў”, Вячаслава Хвіцько і Генадзя Любко з ААТ “Сейлавічы”, Георгія Ліхуты  і маладога камбайнера Вячаслава Галавацкага з “Гара-дзеі”. Упэўнена  набіралі тэмпы ва-дзіцелі Дзмітрый Міклашэвіч, Сяргей Браусевіч і малады  вадзіцель Леанід Вялічка з агракамбіната “Сноў”.

Першая тысяча тон перавезенага збожжа — першая зорачка на аўтамашыне маладога вадзіцеля СВК “Агракамбінат Сноў” Леаніда Вялічкі. Яе прымацаваў старшыня прафкама гаспадаркі Уладзімір Слабко. А ўсяго малады чалавек  перавёз 2695,9 тоны

Першая тысяча тон перавезенага збожжа — першая зорачка на аўтамашыне маладога вадзіцеля СВК “Агракамбінат Сноў” Леаніда Вялічкі. Яе прымацаваў старшыня прафкама гаспадаркі Уладзімір Слабко. А ўсяго малады чалавек перавёз 2695,9 тоны

Па стане на 26 ліпеня больш 1000 тон намалацілі 4 камбайнеры, 9 чалавек — болей за 900 т, 4 чалавекі — болей  за 800 т збожжа.  Сям’я ва-дзіцеляў-тысячнікаў  налічвала  12 чалавек. Праз дзень і тых, і другіх стала па 15. Завяршыўшы рабочы дзень 28 ліпеня,  Андрэй Баран падабраўся да 2-тысячнага намалоту  (1937,9 т). Яшчэ 36 камбайнераў раёна сталі тысячнікамі. Сноўскі вадзіцель Дзмітрый Міклашэвіч перавёз  2137,3 тоны збожжа і з гэтага часу не выпускаў, як кажуць, з рук пальму  першынства сярод калег. А колькасць тысячнікаў сярод іх вырасла да 27.

Малады камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Яфімчык выйшаў сёлета  лідарам у раёне  па намалоце збожжа ў фізічнай вазе. Закончыўшы жніво ў сябе, дапамагаў у агракамбінаце “Ждановічы” Мінскага раёна. У выніку на яго рахунку — 2981,8 т збожжа

Малады камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Яфімчык выйшаў сёлета лідарам у раёне па намалоце збожжа ў фізічнай вазе. Закончыўшы жніво ў сябе, дапамагаў у агракамбінаце “Ждановічы” Мінскага раёна. У выніку на яго рахунку — 2981,8 т збожжа

Жніўны дзень 29 ліпеня прынёс новую перамогу Андрэю Барану з “Гарадзеі” — ён пераадолеў 2-тысячны рубеж, намалаціўшы з пачатку сезону 2161,8 тоны збожжа, і па-ранейшаму займаў першае месца ў раёне.

Раніцай 1 жніўня мы атрымалі  чарговую добрую вестку: у раёне ўжо 5 камбайнераў-двухтысячнікаў. Гэта Андрэй Баран, Сяргей Вайняк, Георгій Ліхута, Уладзімір  Яфімчык, Пётр Куратнік (прозвішчы напісаны згодна  са змяншэннем лічбы намалоту).  7 ва-дзіцеляў выйшлі на  2-тысячны рубеж. Яшчэ два рабочыя дні ўнеслі новыя карэктывы. На першае месца выйшаў снаўчанін Сяргей Вайняк (2545,3 т), Андрэй Баран з 2541,9 т апынуўся на другім, бо ў “Гарадзеі” жніво ўжо закончылася. Пятру Куратніку  дасталося 5-е месца.

Але “Агракамбінат “Сноў” уборку таксама завяршыў, а райаграсэрвіс яшчэ працягваў  яе — і П. Куратнік набіраў  свае тоны. На раніцу 5 жніўня ён стаў трэцім, а праз дзень выйшаў  на 1 месца ў раёне, намалаціўшы 2565 тон.

Праз дзён колькі, калі працаўнікі Нясвіжчыны  вярнуліся дамоў з Барысаўскага і  Мінскага раёнаў, дзе  дапамагалі на жніве і занеслі на свой рахунак дадатковыя тоны збожжа, расклад ізноў памяняўся. У лідары выйшаў Уладзімір  Яфімчык (2981,8 т), на 2-м месцы  — Сяргей Вайняк (2959,4 т), абодва са “Снова”. На 3-м — Андрэй Баран (“Гарадзея”) — 2814,9 т. За імі ідуць Іван Касцюкевіч (2740,1 т) і Сяргей Гаргун (2708 т)  са “Снова”.

Маладога камбайнера Андрэя  Жодзіка  з СВК “Гарадзея” вітае першы сакратар РК АА “БРСМ” Ксенія Харашылава

Маладога камбайнера Андрэя Жодзіка з СВК “Гарадзея” вітае першы сакратар РК АА “БРСМ” Ксенія Харашылава

Лічым, што варта назваць  прозвішчы камбайнераў і з іншых гаспадарак, якія яшчэ не ўпаміналіся ў гэтым артыкуле. Гэта Георгій Антановіч з ААТ “Новае жыццё”, Аляксандр Сукала з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, Георгій Закудоўскі з ААТ “Грыцкевічы”, Уладзімір Шынгель з ААТ “Лань-Нясвіж”, Сяргей Піваварэвіч з ЗАТ “1 Мая”, Ігар Аглашэвіч  з ААТ “17 верасня”, Вадзім Мархель з эксперыментальнай базы “Свеклавічная”, Аляксандр Янскі з ААТ “Юшавічы”, Уладзімір  Цымбал з ЗАТ “Росіч”, Рыгор Кнышаў з РУП “Доследная навуковая  станцыя па цукровых бураках”, Андрэй Коршук з ДСГУ “Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя”.

Вадзіцелі прыйшлі да фінішу такім чынам: Дзмітрый Міклашэвіч (перавёз 3768,8 т) захаваў за сабой першае месца. За ім ідуць Вячаслаў Захараў, Сяргей Браусевіч, Мікалай  Маскаленка, Юрый Кірыеня, Леанід Вялічка. Усе — снаўчане.

Тут таксама хочацца назваць  прозвішчы вадзіцеляў з іншых гаспадарак, бо яны, як і ўсе, шчыра і дастойна працавалі. Гэта Міхаіл Заяц з “Грыцкевіч”, Барыс Праўлоцкі з “Лань-Нясвіж”, Анатоль Навошчык з райаграсэрвісу, Пётр Шыш з “1 Мая”, Анатоль Тамашэвіч з “Новага жыцця”, Яўген Даменікоўскі  са “Свеклавічнай”, Вадзім Турко з “Сейлавіч”, Мікалай Новік  з “17 верасня”, Юрый Урбан з “Росіча”, Юрый Любко з “Юшавіч”, Віталь Куган з “Нясвіжскіх Астровак”, Андрэй Хвіцько з доследнай навуковай  станцыі, Іван Андронаў з сортавыпрабавальнай станцыі.

Вадзіцель Віталь Куган з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” перавёз 1253,4 тоны збожжа

Вадзіцель Віталь Куган з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” перавёз 1253,4 тоны збожжа

На сушцы і дапрацоўцы збожжа першынство на працягу ўборкі ўтрымліваў старшы аператар комплексу S-628 СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандр Васянькевіч, які завяршыў жніво з паказчыкам 13318 тон. За ім пастаянна ішоў старшы аператар з “Гарадзеі” Іван Яцкевіч. Яго канчатковы вынік — 12619 т. На трэцім месцы — Сяргей Леўшын з ААТ “Лань-Нясвіж” (9871,9 т).

Застаецца дадаць, што ў   артыкуле прыводзіцца  фізічная вага  намалочанага, перавезенага і дапрацаванага збожжа. Пры падвя-дзенні  вынікаў раённага спаборніцтва на жніве будуць брацца пад увагу  паказчыкі ў пераліку на ўмоўны камбайн ці аўтамашыну.

Падчас жніва на палях пастаянна дзяжурылі работнікі РАНС. На здымку: камандзір  аддзялення ПАСП № 14  аграгарадка Сноў  сяржант  унутранай службы  Яўген Якавец  і вадзіцель ПАСП № 14  прапаршчык унутранай службы  Генадзь Антановіч — на полі СВК “Агракамбінат Сноў”

Падчас жніва на палях пастаянна дзяжурылі работнікі РАНС. На здымку: камандзір аддзялення ПАСП № 14 аграгарадка Сноў сяржант унутранай службы Яўген Якавец і вадзіцель ПАСП № 14 прапаршчык унутранай службы Генадзь Антановіч — на полі СВК “Агракамбінат Сноў”

У любым выпадку ўсе ўдзельнікі жніва, усе, хто  вырошчваў збажыну, заслугоўваюць шчырых слоў падзякі — за важкі і духмяны  хлебны каравай на нашым стале.

Дайджэст падрыхтавалі Іна ВАСІЛЕВІЧ, Вольга Кандрукевіч, Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, Дзмітрый ЯШЧАНКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.