Вяртанне ў дзяцінства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ааа

Дзяцінства кожнага чалавека звязана з цацкамі. Калі пачынаеш успамінаць цудоўныя моманты маленства, то ў гэтыя ўспаміны абавязкова прыходзяць плюшавыя мядзведзікі і лялькі з пап’е-машэ, драўляныя конікі-качалкі і трохколавыя веласіпеды, музычныя шкатулкі і чыгункі. Асабліва ганарыліся дзеці тымі цацкамі, якія былі прывезены іх бацькамі з-за мяжы: гэта лялькі з фарфоравымі тварыкамі, рознакаляровыя канструктары. Набыццё доўгачаканай цацкі было сапраўдным святам для дзіцяці. 

У дарослым жыцці чалавека месца для цацак ужо не застаецца і ад-праўляюцца яны на цёмныя паліцы шафаў ці пыльныя гарышчы. Аб шчаслівай пары сведчаць толькі старыя фотаздымкі, на якіх адлюстраваны дзеці разам з любімымі цацкамі. 

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае вярнуцца ўспамінамі ў дзяцінства і з задавальненнем прымае ў свае фонды цацкі саракапяцігадовага і старэйшага ўзросту. Вашы лялькі, алавяныя салдацікі, настольныя гульні і г.д. зоймуць сваё пачэснае месца ў музеі і паслужаць у далейшым экспанатамі для стварэння выставаў.

Звяртайцеся па адрасе: г. Нясвіж, вул. Ленінская, 19, каб.14, або па тэлефонах: 8017-70-5-41-45, +37529-903-56-77, +37529-771-14-23, e-mail: skarb-niasvizh@mail.ru

Людміла ЖУК, малодшы навуковы супрацоўнік НГКМЗ “Нясвіж”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.