З добрым намалотам, удзельнікі жніва!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 161

Вячаслаў Канстанцінавіч Хвіцько, старшы камбайнер ААТ “Сейлавічы”, дзясяты год утрымлівае першынство ў гаспадарцы. Сёлета на камбайне “Лексіён-550” зжаў 335,7 га пасеваў, намалаціўшы 2347,1 тоны  збожжа. Ён увайшоў у дзясятку лепшых камбайнераў Нясвіжчыны.

Изображение 140

Георгій Пятровіч Закудоўскі — старшы камбайнер ААТ “Грыцкевічы”. Не першы год становіцца лідарам сярод сваіх калег у акцыянерным  таварыстве. Сёлетні жніўны сезон у яго быў сёмым. На камбайне “Лексіён-550” зжаў 263 га, намалаціў 1921,8 т збожжа.

_MG_9188

У старшага камбайнера Пятра  Міхайлавіча Куратніка — лепшы паказчык па выпрацоўцы сярод камбайнераў  ААТ “Нясвіжскі

 райаграсэрвіс” (на “Лексіёне-540” убраў 354 га, намалаціў 2559,1 тоны збожжа).  У гарачым што-дзённым спаборніцтве на жніве ён выходзіў і на першае месца ў раёне. І ў шарэнгу першых тысячнікаў ён стаў другім пасля Андрэя Барана з СВК “Гарадзея”.

Изображение 006

Вадзіцель ААТ “Грыцкевічы” Міхаіл Вітальевіч Заяц — пераможца спаборніцтва  на жніве  сярод вадзіцеляў гаспадаркі. На аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 2233,4 тоны збожжа і ўвайшоў у першую дзясятку вадзіцеляў раёна.

IMG_8376

Толькі станоўча адклікаецца кіраўніцтва РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” пра механізатара Аляксандра Мікалаевіча Ігнатчыка. Яму даручылі вадзіць магутны трактар МТЗ-200 і разам з тым — самыя адказныя работы: ворыва  глебы, падрыхтоўку яе да сяўбы, сяўбу  і ўборку ўраджаю. Збожжавыя ён убіраў камбайнам КЗС-1218.

— А вось на ўборку цукровых  буракоў плануем набыць новы прычапны камбайн, такі будзе першы ў Беларусі, — расказвае дырэктар станцыі Іосіф Татур. — І даверым яго Аляксандру Ігнатчыку.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, Іна ВАСІЛЕВІЧ, Святлана ПОЛЬСКАЯ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.