Закончыў сам — дапамажы іншым

Завяршыўшы ў сціслыя тэрміны ўборку збожжавых на сваіх палетках, камбайнеры Нясвіжчыны паехалі на дапамогу ў іншыя гаспадаркі Мінскай вобласці.

Так, у шасці сельгаспрадпрыемствах Барысаўскага раёна працуе 18 нашых камбайнаў. Яшчэ 8 камбайнаў і 6 аўтамашын накіравана ў Мінскі раён.

Клопат пра ўраджай, пра засекі дзяржавы, пра харчовую бяспеку краіны — справа агульная. І хлебаробы Нясвіжскага раёна пацвярджаюць гэта сваім прыкладам.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.