Завяршылі першымі ў раёне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшы камбайнер Віктар Яцкевіч і камбайнер Міхаіл Чыркун убралі 198,3 га, намалацілі 1396,3 тоны збожжа

imagУ чацвер, 31 ліпеня, каля 18 гадзін камбайнеры ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» пакінулі апошняе зжатае поле.

Як паведамілі нам у СВК «Гарадзея», у гэты ж дзень, толькі пасля 20 гадзін, там таксама закончылі жніво. Віншуем хлебаробаў  з выдатнай працоўнай перамогай!

Наш сённяшні фотарэпартаж — з ААТ «Нясвіжскія Астроўкі».

Валавы збор збожжа склаў сёлета ў гэтай гаспадарцы 10262,9  тоны, ураджайнасць — 70,7 ц/га, што на 11,7 ц/га больш леташняга.

Гэта дасягнута дзякуючы добрасумленнай працы хлебаробаў гаспадаркі.

2_500x533Старшы камбайнер Уладзімір Жэрка  працаваў у пары з камбайнерам Тадэвушам Лашуком. Яны ўбралі 193,1 га і намалацілі 1356,4 тоны

3_500x410Андрэй Аляшкевіч, аператар збожжасушыльнага комплексу

4_500x359Механізатар Віталь Манулік заняты на цюкаванні саломы

Фотарэпартаж  Вольгі КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.