Зямля аддзячвае за клопат

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З маладосці прывык займацца агароднымі клопатамі жыхар гарадскога пасёлка Гарадзея Леанід Серафімавіч Туравец. Да выхаду на заслужаны адпачынак ён шмат гадоў ад-працаваў фельчарам у здраўпункце Гарадзейскага цукровага камбіната і, як былы медработнік, глыбока перакананы ў тым, што гародніна і фрукты са свайго падворка — самыя каштоўныя і карысныя для здароўя. 

Раней, калі сіл было паболей, сям’я Леаніда Серафімавіча вырошчвала на продаж агуркі, памідоры і бульбу, зараз ужо — толькі для сваіх патрэб.  Аднак навыкі граматнага догляду раслін не падводзяць — на агародзе ў дбайнага гаспадара вырастаюць памідоры вагой па 600 грамаў і агуркі па кілаграму з лішкам. Акрамя гародніны, звыклай для беларускага падворка, саджае ён і салодкі перац, і баклажаны. Толькі апошнія, як гаворыць сам Леанід Серафімавіч, хоць і вельмі смачная, але і даволі капрызная культура, і не кожны год дае аднолькава добры ўраджай, але ўжо калі ўродзяць — то не нарадуешся.

Зараз, калі ўжо, на жаль, няма побач яго вернай спадарожніцы жыцця, тату і дзядулю не забываюць сын, дачка і трое ўнукаў, прыязджаюць, дапамагаюць па магчымасці. І гэта, напэўна, галоўнае, таму што радасць ад добрага ўраджаю, калі яе ёсць з кім раздзяліць, становіцца яшчэ большай.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.