Бацька — прыклад для сына

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 493

Апошні год вучыцца ў Капыльскім аграрна-тэхнічным каледжы Арцём Карпач. Выбраў механізацыю. І не першы сезон працаваў ён  камбайнерам у адным  уборачным экіпажы з бацькам — механізатарам ААТ “Лань-Нясвіж” Генадзем Яўгенавічам Карпачом. Добры прыклад — побач. Бо Генадзь Карпач карыстаецца  павагай у калектыве за сваю на-дзейнасць і добрасумленнасць. У 2001 годзе  ездзіў у складзе дэлегацыі Нясвіжскага раёна на рэспубліканскія дажынкі ў Мазыр.

— Ці задаволены працай сына? — спыталі мы Генадзя  Яўгенавіча.

— Канешне. Тры тыдні са мной вахту на ўборачнай адстаяў.  А гэта ж — адказная справа. З самай раніцы да позняга вечара — у полі. Без выхадных.

— Куды, калі не сакрэт, пойдуць грошы, заробленыя вамі на жніве?

— Арцём збірае на аўтамашыну. А мне трэба адкладваць — магчыма, старэйшага, Дзіму, будзем на службу ў армію праводзіць.

Бацька і сын Карпачы  намалацілі сёлета 1745,3 умоўнай тоны збожжа, занялі ў спаборніцтве  камбайнераў гаспадарак першай групы трэцяе месца і былі, безумоўна, удзельнікамі  раённых дажынак.

У гэтыя дні Генадзь Карпач на трактары МТЗ-82 заворвае палі пад сяўбу азімых. Робіць гэта акуратна, якасна, каб правільна апрацаваная глеба дала высокі ўраджай і ў наступным годзе.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.