“Бібліяноч-2014”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У панядзелак у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася “Бібліяноч-2014”, якая прайшла пад дэвізам “Чытай — з пазітывам, думай — з крэатывам”. Уся прастора бібліятэкі была падзелена на зоны — “вулічную”, гульнёвую, тэатральную, інфармацыйную, артыстычную, модную, кантактную, крэатыўную, інтэлектуальную і рэтра-зону.  Удзельнікаў свята, прысвечанага дню бібліятэк, там чакалі разнастайныя гульні, конкурсы і зусім нечаканыя для такога як правіла ціхага і спакойнага месца гукі і вобразы. Так, аматараў вострых адчуванняў — удзельнікаў квэст-гульні “Пад покрывам цемры” — чакалі незвычайныя прыгоды ў цёмным падвале, дзе трэба было сабраць у адно цэлае часткі трох самых чытаемых кніг, якія “разарвала бібліятэчная мыш”, аматараў выразнага чытання — міні-чэмпіянат па чытанні “60 секунд чытання”, аматараў ручной работы — майстар-класы крэатыў-зоны, аматараў мастацтва — аквагрым і стварэнне партрэтаў. Адным словам, кожны мог знайсці для сябе нешта цікавае. Аб усім гэтым — наш фотарэпартаж.

1

2

Сваю “Бібліяноч”, а дакладней, “Бібліяпрыцемкі” правяла  ў гэты дзень дзіцячая раённая  бібліятэка. Тут юных чытачоў чакала захапляльнае падарожжа па пяці казачных “станцыях”,  на якіх іх чакалі  казачныя героі — Прывід, Кніжная Фея, Карлсан, Кікімара, Баба Яга.

 На кожнай станцыі вызначаліся свае пераможцы.  Падчас гэтага незвычайнага падарожжа дзеці ўдзельнічалі ў “бібліякараоке”, адказвалі на пытанні віктарыны,  пераносіліся на старажытны Усход, дзе  па-знаёміліся з гісторыяй стварэння бібліятэк,  гулялі ў бурымэ, пазнаёміліся з работай кніжнай майстэрні, наведалі майстар-клас, дзе стварылі “бібліятэчнага кажана” — сімвал бібліятэчных прыцемак, паў-дзельнічалі ў акцыі  “Рол-кніга”, у якую запісалі свае ўражанні  і пажаданні для работнікаў і чытачоў бібліятэкі, атрымалі шмат іншай  цікавай інфармацыі  і яскравых уражанняў. Завяршылася мерапрыемства афармленнем бібліятэчнага “Цуда-дрэва”, што ўпрыгожвалася рознымі стужачкамі, колер якіх адпавядаў тэматыцы любімых  кніжак маленькіх чытачоў: казкі — жоўтаму, прыгоды — чырвонаму і г.д. У выніку праходжання ўсіх пяці этапаў лепшым танцорам стаў Іван Віннік, лепшым вершаскладальнікам — Ганна Ліпень,  лепшым спеваком — Дзмітрый Еўтух,  лепшым знаўцам казак — Паліна  Флар’яновіч, лепшым кніжным  разведчыкам — Лізавета Радаман. Акрамя таго, Паліна Флар’яновіч яшчэ атрымала заахвочвальны прыз за найбольшую колькасць “бібліянікаў” — сімвалічных бібліятэчных грошай. Іх дзеці атрымлівалі за ўдзел у выпрабаваннях на кожнай станцыі.

3

4

5

Частка “FashionZone” — паказ вясельнай моды ад салона “Je t’aime”

7

8

Майстар-клас па макіяжы ад кампаніі “tіаn Dе”

9

13

10

Свае артыстычныя здольнасці дэманструюць удзельнікі  студыі сучаснай казкі пад кіраўніцтвам  Ірыны Пярцовай

11

12

Нязменную цікавасць гледачоў выклікае кніжна-прадметная выстава “Легенды СССР”

14

Майстар-клас па вырабу букетаў з цукерак у “КрэатыўZone” дае Алена Дабрыян

15

Папулярнасцю і ў дзяцей, і ў дарослых карыстаўся фіта-бар у “Літаратурным кафэ” “Чытаць пададзена”

16

Удзельнікі “Бібліяночы” па завяршэнні мерапрыемства робяць “Фота на памяць”

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.