Будзем з цукрам!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Укладваюць цукровыя буракі ў кагат машыніст буртаўкладачнай машыны Франц Парэйка і яго памочнік Сяргей Абрамовіч

Укладваюць цукровыя буракі ў кагат машыніст буртаўкладачнай машыны Франц Парэйка і яго памочнік Сяргей Абрамовіч

У панядзелак у ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» пачалася нарыхтоўка  салодкага кораня.

Па стане на раніцу 11 верасня прадпрыемства прыняло ў чыстай вазе 18 808 тон сыравіны. З іх на Гарадзейскім буракапрыёмным пункце нарыхтавана 15 228 тон.  Да ўборкі цукровых буракоў прыступілі таксама Стаўбцоўскі, Валожынскі і Мала-дзечанскі раёны Мінскай вобласці, Карэліцкі, Навагрудскі, зэльвенскі, слонімскі — Гродзенскай.  Усяго ж камбінату сёлета трэба прыняць 1 млн. 168 тысяч тон сыравіны.

На кагатным полі цяпер працуе 7 буртаўкладчыкаў. Падчас масавай уборкі буракоў будзе працаваць 12 БУМаў рознай прадукцыйнасці. У іх ліку — новая нямецкая машына фірмы “Грымэ”, прадукцыйнасць якой скла-дзе 150 тон у гадзіну.

Салодкі корань ранніх тэрмінаў уборкі дастаўляюць з ААТ «Новае жыццё», «Грыцкевічы»,  “1 мая”, «Нясвіжскія Астроўкі»,

У пік нарыхтоўкі,  калі працуюць усе  буракапрыёмныя пункты, на камбінат будзе прыходзіць  20 — 24 тысячы тон сыравіны ў суткі, зараз — 9 тысяч. Завод забірае ў сярэднім 8500 тон  штодзень. Астатняе складзіруецца ў акуратна насыпаныя кагаты шырынёй да 30 метраў.

Згодна з дагаворамі, гаспадаркі, якія здадуць буракі да 20 верасня, атрымаюць  20 % даплаты, з 20 лістапада — 15 % даплаты за захоўванне на месцах. Акрамя Гарадзейскага  буракапрыёмнага пункта, у нарыхтоўку сыравіны ўжо ўключаны Зэльвенскі, Маладзечанскі і Валожынскі буракапрыёмныя пункты. Цукрыстасць у сярэднім па прадпрыемстве складае 15,26 %, па Нясвіжскім раёне — 15,75 %.

Цяжка пераацаніць уклад у агульную справу абноўленай сыравіннай лабараторыі, дзе ў два разы павялічылася прапускная здольнасць, а ручная работа неабходна толькі на даачыстцы і ўзважванні проб. За ўсім працэсам вызначэння якасці сыравіны вядзецца відэаназіранне, якое дазваляе вырашыць любое спрэчнае пытанне.

На гэтым тыдні  гарадзейскія цукравары прыступілі да  пера-працоўкі буракоў. На раніцу 11 верасня іх было перапрацавана 2 760 тон.

Гутараць начальнік бурака-прыёмнага пункта Алег Корсак і вадзіцель пагрузчыка Ілля Дэкола

Гутараць начальнік бурака-прыёмнага пункта Алег Корсак і вадзіцель пагрузчыка Ілля Дэкола

Ужо чацвёрты год возіць на Гарадзейскі цукровы камбінат буракі індывідуальны прадпрымальнік, несвіжанін Аляксандр  Шашко

Ужо чацвёрты год возіць на Гарадзейскі цукровы камбінат буракі індывідуальны прадпрымальнік, несвіжанін Аляксандр Шашко

На даачыстцы буракоў, якія ідуць у сыравінную лабараторыю камбіната, працуюць Таццяна Усціновіч, Тамара Буян, Тамара Сыракош

На даачыстцы буракоў, якія ідуць у сыравінную лабараторыю камбіната, працуюць Таццяна Усціновіч, Тамара Буян, Тамара Сыракош

У любое надвор’е працуе з добрым настроем буртаўкладчык Наталля Чолышкіна

У любое надвор’е працуе з добрым настроем буртаўкладчык Наталля Чолышкіна

Аператар пульта кіравання Марына Магільніцкая

Аператар пульта кіравання Марына Магільніцкая

Абсталяванне італьянскай фірмы «Reloba», якое было ўсталявана ў мінулым годзе, не патрабуе ўмяшальніцтва чалавека пры правядзенні аналізаў сыравіны

Абсталяванне італьянскай фірмы «Reloba», якое было ўсталявана ў мінулым годзе, не патрабуе ўмяшальніцтва чалавека пры правядзенні аналізаў сыравіны

Соф’ я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.