Чулае сэрца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_7515

Дэханд Вячаслаў Афанасьевіч працуе дырэктарам  ТАА “Дэ-Гран” 15 гадоў. Гэта  дбайны гаспадар і чулы, добры кіраўнік. Яму даводзіцца не толькі выконваць заказы кліентаў, але і рабіць добрыя справы для людзей. Працуюць у яго  калектыве адны мужчыны. Працоўны час размеркаваны мэтанакіравана. Кабінет яго — працоўная пляцоўка. Увесь дзень ён знаходзіцца сярод людзей. На працоўным месцы ўсё пад рукамі. Гэта дапамагае выконваць заказы своечасова, з адзнакай якасці. Тут можна сустрэць людзей са Стоўбцаў, Капыля, Клецка і нават Салігорска. Заказы прымаюць яго жонка Ніна Іосіфаўна і сын Дзмітрый. Дапамогуць зрабіць выбар на любы густ.

Вячаслаў Афанасьевіч лічыць, што не ўсё можна купіць за грошы. Калі ты сваёй міласэрнасцю дапамог чалавеку, не грошы, а Божую ласку атрымаеш. Купіць за грошы гэта немагчыма. Хачу прывесці адзін з апошніх прыкладаў яго міласэрнасці.

У гэтым годзе краіна адзначыла 70-годдзе Вялікай Перамогі над фашызмам. Для жыхароў вуліцы С. Буднага гэта быў аасаблівы дзень. На нашай вуліцы быў устаноўлены знак смутку ў памяць загінуўшых жыхароў вёскі Агароднікі, якая пасля Вялікай Айчыннай вайны ўвайшла ў склад горада. У гэтым вялікая заслуга і дапамога паважанага Вячаслава Афанасьевіча.

Ад усіх жыхароў вуліцы С. Буднага і ад сябе асабіста жадаю яму, яго родным і блізкім, а таксама калектыву, які ён ўзначальвае, здароўя, дабра і міру. Нізкі яму паклон і вялікі дзякуй.

З павагай Ірына Рыгораўна ШУМЕЙКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.