Дзень ведаў у гімназіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вучні выпускнных класаў уручаюць падарункі першакласнікам

Вучні выпускнных класаў уручаюць падарункі першакласнікам

Разам з усімі школамі раёна ў панядзелак святкавала Дзень ведаў Нясвіжская гімназія. Урачыстая лінейка па традыцыі праходзіла на штучным футбольным полі каля старога корпуса, на якім выстраіліся па-святочнаму прыбраныя школьнікі з рознакаляровымі букетамі кветак у руках. Дзяцей, а таксама іх педагогаў і бацькоў павіншавалі з пачаткам навучальнага года дырэктар гімназіі Таццяна Шумоўская, намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Шатрун, начальнік аддзела пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Людміла Крагель. 

Наперад, па веды!

Наперад, па веды!

Падчас урачыстага мерапрыемства за добрасумленную шматгадовую працу Падзякай упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама была ўзнагароджана настаўніца замежнай мовы Наталля Катчанка. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама атрымалі педагогі Святлана Бядуля, Наталля Карповіч, Віктар Котаў, сакратар гімназіі Вольга Верамейчык, а таксама тэхнічныя работнікі Юлія Валочнік і Жанна Луцэвіч. 

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Анатольеўна Шатрун уручае Ганаровую грамату аддзела настаўніку фізічнай культуры Віктару Ільічу Котаву

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Анатольеўна Шатрун уручае Ганаровую грамату аддзела настаўніку фізічнай культуры Віктару Ільічу Котаву

Асабліва цёпла удзельнікі ўрачыстасці віталі самых маленькіх гімназістаў — першакласнікаў, — якіх сёлета прыйшло сюды 62. Адкрываць перад імі свет ведаў будуць іх першыя настаўніцы — Вольга Аўфяронак, Жанна Скрыцкая і Інна Каржак.

Апошні раз першы званок празвінеў для 45 вучняў 11-х класаў, якіх у хуткім часе чакае развітанне са школай і выхад у дарослае, самастойнае жыццё. Усяго ж у новым навучальным годзе гімназія  аб’яднала пад сваім дахам 506 вучняў і 57 настаўнікаў. Сёлета ў іх калектыў пасля заканчэння Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта ўвайшла выпускніца гэтай жа навучальнай установы Вольга Аляшкевіч, якая пачынае свой працоўны шлях у сценах роднай школы.

Завяршылася свята ведаў тэматычным урокам “Дзякуй салдатам перамогі за тое, што не ведаем вайны”, які быў праведзены адпаведна ўсім узроставым групам школьнікаў.

На  сустрэчы з вучнямі 6-х класаў гімназіі  ў цэнтральнай раённай бібліятэцы — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Георгій Афанасьевіч Халецкі і малалетні вязень фашызму Лізавета Іосіфаўна Мышалава

На сустрэчы з вучнямі 6-х класаў гімназіі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Георгій Афанасьевіч Халецкі і малалетні вязень фашызму Лізавета Іосіфаўна Мышалава

Изображение 663

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.