ДЗЯКУЮЧЫ ВЯЛІКАМУ СТАЛІНУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Усю цяжкасць нацыянальнага прыгнёту пры панскай Польшчы спытаў я на сваім кароткім жыцці. Жыў я бедна. Меў усяго гектар з чвэрткай зямлі. Каня свайго не было. І каб апрацаваць гэты маленькі кавалачак, я павінен быў хадзіць  і кланяцца ў ногі пану, прасіць каня. А за гэта я ў некалькі разоў  павінен быў  адпрацаваць яму на яго полі.

На сваёй роднай мове нельга было гутарыць і дома. Забаранялася спяваць беларускія і рускія песні, чытаць літаратуру, слухаць перадачу совецкіх радыёстанцый. Я два разы сядзеў у турме толькі за тое, што  расказваў сялянам  праўду аб жыцці ў совецкай Беларусі, заклікаў сялян не выходзіць з вёскі на хутары.

На працягу ўсіх 20 год  не пакідаў верыць у другое, шчаслівае жыццё.

І адвечная мая мара збылася 17 верасня 1939 года, калі  Чырвоная Армія перайшла граніцу і савецкая дзяржава ўзяла нас пад сваю апеку. Новае жыццё пачалося для нас з часу прыняцця  Заходніх Абласцей Беларусі ў адзіную совецкую дзяржаву, у шчаслівую сям’ю совецкіх народаў.

У 1940 годзе народ аказаў мне вялікае давер’е, выбраўшы дэпутатам Вярхоўнага Совета БССР, аб  чым я раней і не мог марыць.

Усімі сіламі я стараюся апраўдаць  давер’е народа. Усю сваю дэпутацкую дзейнасць  накіроўваю на ўмацаванне нашай любімай Радзімы, на паляпшэнне жыцця нашага народа.

Працуючы старшынёй Быхаўшчынскага сельсовета, я прыкладваю ўсе сілы, каб сельскі совет не быў адстаючым ва ўсіх гаспадарча-палітычных кампаніях. Уборка ўраджаю па сельсовету  праведзена ў тэрмін і без страт. Зараз сяляне малоцяць, капаюць бульбу.  Абавязковыя  пастаўкі дзяржаве па хлебу выкананы. Апрача таго, сяляне здалі ў фонд Чырвонай Арміі  40 тон хлеба. Многія сяляне ўжо здаюць дзяржаве бульбу.

Толькі дзякуючы таварышу Сталіну і вялікаму рускаму  народу мы атрымалі незалежнасць, атрымалі сваю Радзіму, на ўмацаванне якой мы не шкадуем сваіх сіл і працы.

Наздрачоў, дэпутат Вярхоўнага Совета БССР, старшыня Быхаўшчынскага сельсовета

Арфаграфія арыгінала захавана.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.