Каб жыла і квітнела вёска

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Сейлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Васіль Чычко і стараста вёскі Кунаса, дэпутат сельсавета Наталля Мядзвецкая

Старшыня Сейлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Васіль Чычко і стараста вёскі Кунаса, дэпутат сельсавета Наталля Мядзвецкая

Па выніках працы за 2013 год Сейлавіцкі сельсавет увайшоў у тройку лідараў у Мінскай вобласці

На тэрыторыі сельскага Савета ёсць вёскі, у якіх кіпіць жыццё круглы год, ёсць і такія, якія на зіму “заміраюць” і толькі з наступленнем цяпла ў пакінутыя хаты вяртаюцца дачнікі, на бацькоўскія соткі прыязджаюць дзеці. На добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі ў мінулым годзе тут выдаткавана амаль 127 мiльёнаў рублёў.

— Калі атрымоўваецца каму-небудзь дапамагчы ці змяніць чыёсьці жыццё да лепшага, адчуваеш, што жывеш і працуеш недарэмна, — такімі словамі пачаў размову аб сваёй рабоце старшыня Сейлавіцкага сельсавета Васіль Чычко. — Фармальны падыход не вырашае праблему, а толькі на некаторы час яе адкладае і толькі раздражняе людзей.

Спектр пытанняў, якія даводзіцца вырашаць кіраўніку органа мясцовай улады, вельмі шырокі. Расставіць прыярытэты над імі складана, бо сёння нельга сказаць, што важней: каб на тэрыторыі сельсавета не было алкаголікаў, каб адзінокая бабуля мела дровы на зіму, або каб у мяцеліцу дарогі своечасова чысціліся. Кожнае пытанне актуальна па-свойму. Васіль Рыгоравіч стараецца быць максімальна карысным і пенсіянеру, і школьніку. Пад яго наглядам знаходзіцца 15 населеных пунктаў, у якіх па стане на 1 студзеня 2014 года пражываюць 2710 чалавек, у тым ліку 373 жыхары ва ўзросце да 18 гадоў і 762 пенсіянеры. 

Быць у курсе ўсіх спраў яму дапамагаюць старасты вёсак — гэта і мясцовая “гарачая лінія”, і “хуткая дапамога”, праваднік, які даводзіць да сваіх аднавяскоўцаў інфармацыю пра ўсё, што адбываецца ў грамадстве, раёне, сельсавеце.

На сённяшні дзень старасты працуюць у кожным населеным пункце. Гэта ініцыятыўныя, аўтарытэтныя і паважаныя людзі з вялікім жыццёвым вопытам. Многія з іх адчувальна дапамагаюць сельвыканкаму вырашаць найбольш актуальныя праблемы, якія ўзнікаюць на месцах. У першую чаргу гэта датычыцца добра-ўпарадкавання вясковых могілак, падтрымання парадку ў населеных пунктах, утрымання грамадзянамі ў належным стане сваіх прыдамавых тэрыторый.

У выніку сумеснай працы ў бягучым годзе ўстаноўлена 750 метраў агароджы, у тым ліку 500 метраў — насельніцтвам. З прыцягненнем сіл і сродкаў упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама агароджаны каталіцкія могілкі ў аграгарадку Сейлавічы. Як і ва ўсёй краіне, тут вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі. 

— Сочым, каб платы не валяліся паламаныя, не было несанкцыянаваных смеццевых звалак, а летам — няскошанага пустазелля і травы, — працягвае размову старшыня. — Дзе знеслі пустуючыя будынкі, якія прыйшлі ў непрыдатнасць, дзе пера-планавалі тэрыторыю, дзе свабодныя землі ўцягнулі ў севазварот. Мне вельмі падабаецца, што людзі самі імкнуцца да парадку.

А работа, якая праводзіцца органамі ўлады тут усе гады, накіравана на тое, каб кожны гаспадар клапаціўся не толькі пра свой дом, сядзібу, але не заставаўся абыякавым да таго, што робіцца на той вуліцы, на якой ён жыве, за плотам. І сёння прэзентабельны выгляд мае большасць вёсак Сейлавіцкага сельсавета. Па іх вуліцах прайсціся не сорамна.

— Старасты — мая апора, так бы мовіць, вочы і вушы, — дапаўняе Васіль Рыгоравіч. — Дзякуючы Наталлі Мядзвецкай, Алене Кувалдзін, Вользе Пабока, Таццяне Казлоўскай  і іншым я ў курсе жыццёвых клопатаў вяскоўцаў.

Адной з першачарговых задач старшыня Сейлавіцкага сельсавета лічыць падтрымку пажылых, адзінокіх грамадзян, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У некаторых пенсіянераў няма дзяцей, і яны вымушаны дажываць  век у адзіноце. Але ёсць і такія, хто мае сыноў, дачок, унукаў, але тым няма часу зазірнуць у вёску да бацькоў. У іх хаты і наведваюцца старшыня і стараста, цікавяцца, як здароўе, ці патрэбна якая дапамога. Камусьці трэба паспрыяць у нарыхтоўцы паліва, рамонце печы, электраправодкі, вы-дзяліць транспарт…

Партнёрскія ўзаемаадносіны звязваюць адміністрацыю сельсавета з ААТ “Сейлавічы” і “Юшавічы”, ЗАТ “Росіч”, што знаходзяцца на яго тэрыторыі. Яны паспяхова вырашаюць не толькі сельскагаспадарчыя пытанні жыхароў, але і дапамагаюць у сацыяльным ўладкаванні населеных пунктаў. Напрыклад, сіламі сельскагаспадарчых арганізацый у зімовы час вуліцы ў вёсках чысцяцца ад снегу, летам абкошваюцца.

На тэрыторыі Сейлавіцкага сельсавета зарэгістравана 1134 асабістыя падсобныя гаспадаркі, у якіх утрымлі-ваюцца 120 кароў. Закупкай малака ў насельніцтва ахоплены ўсе вёскі сельсавета. За восем месяцаў 2014 года ў насельніцтва закуплена 476 тон малака, што ў разліку на адну карову склала 3972 кг. Сярод малака-здатчыкаў лідзіруюць Аляксандр Раўгейша, які здаў дзяржаве 20359 кг малака, Валянціна Андрэенка (17149 кг) і Зоя Васіляускас (16701 кг). Добра арганізаваная праца па закупе малака дазваляе Сейлавіцкаму сельсавету на працягу шэрагу гадоў,  і бягучы год уключна, займаць лідзіруючае становішча ў раёне па гэтым кірунку.

Паслядоўна рэалізуецца Указ Прэзідэнта “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці”. Так, у бягучым годзе на тэрыторыі сельсавета знесена чатыры старыя пустуючыя будынкі, яшчэ адзін дом будзе знесены да канца года. Падрыхтаваны і перададзены дакументы ў камісію па ўключэнні ў рэгістр пустуючых домаўладанняў яшчэ на 10 будынкаў.

— На іх месцы выдзяляюцца ўчасткі сельскагаспадарчым арганізацыям для будаўніцтва жылля сваім работнікам, — працягвае Васіль Рыгоравіч. — Там ужо маюцца ўсе сеткі камунікацый, таму на ўзвядзенні хаты эканомяцца значныя грашовыя сродкі. Заадно паляпшаецца і выгляд населенага пункта, замест непрывабнай старой хаты красуецца новенькі домік. У Сейлавічах, Затур’і і Юшавічах ў 2013 годзе было здадзена сем дамоў, будаўніцтва яшчэ шасці там вядзецца ў бягучым годзе. Таксама актыўна скупляюць сёння пустуючыя домаўладанні на вёсцы і дачнікі, у прыватнасці мінчане і несвіжане. Паступова людзі зноў паварочваюцца да зямлі, а вёскі мяняюцца на вачах: харашэюць фасады, платы…

Звяртаюцца мясцовыя жыхары ў сельсавет і з просьбай падключыць газ. У бягучым годзе пракладзена больш за два кіламетры сетак газаправодаў у аграгарадку Юшавічы і вёсцы Ракавічы. Створаны кааператыў “Петухоўшчына – газ”, зараз вядуцца работы па праектаванні газаправодаў высокага і сярэдняга ціску ў гэтай вёсцы і ўжо ў наступным годзе жыхары 42 домаўладанняў змогуць спажываць блакітнае паліва. На выраб праектна-каштарыснай дакументацыі ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” аказала дапамогу кааператыву ў памеры 200 мільёнаў рублёў.

Шмат нараканняў ад насельніцтва паступала на стан аўтадарогі Сейлавічы–Андрушы – Кунаса, таму ў гэтым годзе ДРБУ–168 часткова замяніла асфальтавае палатно па вёсцы Андрушы.

Пажарная бяспека, асабліва ў ацяпляльны перыяд, таксама знаходзіцца ў поле зроку старшыні. Назіральная камісія з удзелам супрацоўнікаў РАНС і іншых за-цікаўленых службаў сочыць за тым, каб ўмовы пражывання людзей, у першую чаргу тых, хто прыкладваецца да бутэлькі, не супярэчылі правілам пажарнай бяспекі. Грамадскі пункт аховы правапарадку пры сельсавеце ўшчыльную працуе з   праблемнымі сем’ямі і асобамі, схільнымі да асацыяльных паводзін. Паколькі менавіта гэтая катэгорыя насельніцтва, у сваёй большасці, ускладняе крымінагенную абстаноўку, перашкаджае нармальнаму ладу жыцця.

З улікам усіх катэгорый насельніцтва плануюць сваю дзейнасць і работнікі культуры. Пры ўстановах працуюць аб’яднанні для людзей пенсійнага ўзросту, арганізуецца шмат мерапрыемстваў выхаваўчага характару для вясковай моладзі і падлеткаў. Асабліва палюбіла мясцовае насельніцтва святы вёсак.

— Як паказала практыка, — гаворыць Васіль Рыгоравіч, — такія мерапрыемствы для сельскіх жыхароў вельмі жаданыя і карысныя. Гэта добрая нагода сказаць удзячнае слова ў адрас руплівага працаўніка, назваць у якасці прыкладу сямейную пару, якая пражыла ў згодзе не адзін дзясятак гадоў. Гучаць прыгожыя песні ў выкананні нашых самадзейных артыстаў. У час такіх неафіцыйных сустрэч за-кранаюцца пытанні па навядзенні парадку, адзначаюцца лепшыя гаспадары. У нашым сельскім Савеце гэта Віктар Азарка, Кацярына Рымша, Алена Багдановіч, Ігар Лукашэнка і іншыя.

Кветкі знайшлі пастаянную прапіску на падворку Тамары Твароўскай з вёскі Андрушы. Цюльпаны, крокусы, дэльфініум, лілеі, клемацісы, ружы, гваздзікі — хата патанае ў колерах з ранняй вясны да позняй восені. На ўчастку маецца і сажалка з белымі і ружовымі вадзянымі лілеямі, іх спецыяльна выпісвалі па каталогу. Хобі гаспадыні падзяляюць і яе дачка Святлана, і ўнучкі Іна і Вольга, якія ахвотна дапамагаюць бабулі на кветніку

Кветкі знайшлі пастаянную прапіску на падворку Тамары Твароўскай з вёскі Андрушы. Цюльпаны, крокусы, дэльфініум, лілеі, клемацісы, ружы, гваздзікі — хата патанае ў колерах з ранняй вясны да позняй восені. На ўчастку маецца і сажалка з белымі і ружовымі вадзянымі лілеямі, іх спецыяльна выпісвалі па каталогу. Хобі гаспадыні падзяляюць і яе дачка Святлана, і ўнучкі Іна і Вольга, якія ахвотна дапамагаюць бабулі на кветніку

Радуе вока вяскоўцаў сядзіба старасты аграгарадка Сейлавічы Алены Кувалдзін

Радуе вока вяскоўцаў сядзіба старасты аграгарадка Сейлавічы Алены Кувалдзін

ДУА “Затур’янскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

ДУА “Затур’янскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Дзесяць новых дамоў па вуліцы Маладзёжнай ў вёсцы Затур’я былі пабудаваны на працягу 2010–2014 гадоў

Дзесяць новых дамоў па вуліцы Маладзёжнай ў вёсцы Затур’я былі пабудаваны на працягу 2010–2014 гадоў

Вольга і Іван Навоша з аграгарадка Сейлавічы трымаюць каня, сем кароў, свіней, трусоў, качак і курэй. Дапамагаюць бацькам па гаспадарцы дочкі: студэнткі Кацярына і Вольга, 9-класніца Іна. Падрастае ў сям’і і будучая памочніца Ангелінка

Вольга і Іван Навоша з аграгарадка Сейлавічы трымаюць каня, сем кароў, свіней, трусоў, качак і курэй. Дапамагаюць бацькам па гаспадарцы дочкі: студэнткі Кацярына і Вольга, 9-класніца Іна. Падрастае ў сям’і і будучая памочніца Ангелінка

Аксана ГРОХ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.